Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Жнв 2012

Пасяджэнне беларуска-ізраільскага камітэта па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву пройдзе ў Мінску

30 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Трэцяе пасяджэнне сумеснага беларуска-ізраільскага камітэта па гандлёваму і эканамічнаму супрацоўніцтву пройдзе 4 верасня ў Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Ізраіля ў Беларусі.

На мерапрыемстве будуць абмяркоўвацца новыя інвестыцыйныя праекты і перспектывы далейшага пашырэння супрацоўніцтва паміж Дзяржавай Ізраіль і Рэспублікай Беларусь у галіне сельскай гаспадаркі. Плануецца таксама правядзенне беларуска-ізраільскага бізнес-форуму.

Для ўдзелу ў пасяджэнні ў Мінск прыбудзе ізраільская дэлегацыя на чале з міністрам турызму, сустаршынёй сумеснага беларуска-ізраільскага камітэта па гандлёваму і эканамічнаму супрацоўніцтву Стасам Місежнікавым.

У час знаходжання ў Беларусі 3-6 верасня прадстаўнікі ізраільскай дэлегацыі правядуць шэраг сустрэч, у тым ліку з кіраўніцтвам беларускага ўрада, Міністэрства спорту і турызму. Яны таксама наведаюць Гродзенскую і Брэсцкую вобласці, дзе сустрэнуцца з губернатарамі рэгіёнаў. Акрамя таго, праграма ізраільскай дэлегацыі прадугледжвае наведванне Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў Ратамцы, знаёмства з работай птушкагадоўчага комплексу, пабудаванага па ізраільскіх тэхналогіях на тэрыторыі 1-й Мінскай птушкафабрыкі.

Адначасова з афіцыйнай дэлегацыяй у Беларусь прыбывае бізнес-дэлегацыя прадстаўнікоў вядучых ізраільскіх кампаній, якія спецыялізуюцца ў галіне сельскай гаспадаркі, высокіх тэхналогій, турызму, інфраструктуры, гандлю. Ізраільскія бізнесмены прымуць удзел у бізнес-форуме, які пройдзе 4 верасня ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце. Прадстаўнікі ізраільскай бізнес-дэлегацыі сустрэнуцца з беларускімі калегамі для абмеркавання магчымасцей супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі