Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Jun 2012

Пашырэнне ўдзелу краін з пераходнай эканомікай у міжнародным гандлі абмеркавалі ў Жэневе

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у чарговай сесіі Камітэта па гандлю Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН (ЕЭК ААН), якая адбылася 18-19 чэрвеня ў Жэневе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі МЗС, Дзяржстандарта, Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацый у Жэневе. Сесія праходзіла пад старшынствам начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Андрэя Савіных.

Удзельнікі разгледзелі шляхі пашырэння ўдзелу краін з пераходнай эканомікай у міжнародным гандлі. У прыватнасці, абмяркоўвалася, якім чынам ЕЭК ААН магла б прадаставіць гэтым краінам дадатковыя магчымасці для стварэння неабходнай інстытуцыянальнай структуры і ўмовы для развіцця, заснаванага на гандлі.

Беларуская дэлегацыя на сесіі прадставіла папярэдняе бачанне магчымых далейшых дзеянняў Беларусі ў сувязі з вывадамі і рэкамендацыямі, падрыхтаванымі па выніках ацэнкі патрэбнасцей нашай краіны ў галіне гандлю, праведзенай ЕЭК ААН. Таксама ўнесены прапановы, накіраваныя на ўдакладненне будучых прыярытэтаў Камітэта па гандлю ў такіх сферах, як гарманізацыя гандлёвых норм і стандартаў, укараненне прынцыпу "аднаго акна", электронныя дзелавыя аперацыі, роля Камітэта па гандлю ў кантэксце чаканых вынікаў Канферэнцыі ААН па ўстойлівым развіцці - "Рыа+20".

 Камітэт па гандлю ЕЭК ААН працуе ў напрамку развіцця больш цесных эканамічных адносін паміж дзяржавамі-членамі, а таксама для лепшай інтэграцыі іх эканомік у сусветную эканоміку. Ён робіць рэкамендацыі, распрацоўвае стандарты для выкарыстання ў гандлі і дапамагае дзяржавам-членам у іх рэалізацыі, а таксама прапаноўвае шляхі і спосабы стварэння прававых і адміністрацыйных рамак для садзейнічання гандлю. Яго работа ўключае ў сябе шэраг мерапрыемстваў для аказання дапамогі дзяржавам-членам у галіне спрашчэння працэдур гандлю, гарманізацыі тэхнічных рэгламентаў і стандартаў палітыкі, а таксама камерцыйных сельскагаспадарчых стандартаў і стандартаў электронных дзелавых аперацый. Камітэтам распрацаваны спецыяльныя меры па аказанню дапамогі краінам з пераходнай эканомікай, а таксама для стымулявання гандлю праз шырокі спектр кантактных сетак.

Ацэнка патрэбнасцей Беларусі ў галіне спрашчэння гандлёвых працэдур была праведзена пад эгідай Камітэта па гандлю ў 2011-2012 гадах. Па выніках ацэнкі выпрацаваны вывады і рэкамендацыі, накіраваныя на максімалізацыю выгад нашай дзяржавы ад удзелу ў міжнародным гандлі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі