Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Жнв 2012

Парламенцкія выбары 2012 года ў Беларусі

Тэрміны правядзення выбараў

Прэзідэнт Беларусі 18 чэрвеня 2012 года падпісаў указы, якія вызначаюць тэрміны правядзення выбараў у парламент:
у Палату прадстаўнікоў - 23 верасня 2012 года;
у Савет Рэспублікі - у перыяд з 30 чэрвеня па 30 верасня 2012 года.

Парламенцкая кампанія пройдзе з 14 па 23 жніўня ўключна.

Парламенцкія выбары 2012: навіны

 

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: сайт

 

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, падрабязней.

Выбарчыя камісіі

Для правядзення выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў Беларусі сфарміравана 6 тыс. 301 участковая выбарчая камісія ў складзе 68 тыс. 945 чалавек.

У акруговыя выбарчыя камісіі Беларусі паступіла 597 камплектаў дакументаў ад патэнцыяльных кандыдатаў у дэпутаты. Жадаючыя балаціравацца ў беларускі парламент вылучаюцца ад палітычнай партыі, працоўнага калектыву і шляхам збору подпісаў.

Вылучэнне кандыдатаў завяршылася 13 жніўня 2012 года

Палітычнымі партыямі вылучана 265 кандыдатаў у дэпутаты:

Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" плануе зарэгістраваць 32 вылучэнцы, або 5,4% ад агульнай колькасці патэнцыяльных прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат;
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя ("Грамада") - 15, або 2,5%;
Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя - 1, або 0,2%;
Камуністычная партыя Беларусі - 23, або 3,9%;
Ліберальна-дэмакратычная партыя - 93, або 15,6%;
Аб'яднаная грамадзянская партыя - 48, або 8%;
Партыя "Беларускі народны фронт" - 34, або 5,7%;
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці - 19 чалавек, або 3,2%.

Па выніках вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў Беларусі:

у Брэсцкай вобласці на 16 акруг вылучана 68 кандыдатаў;
у Віцебскай на 14 акруг - 61 кандыдат;
у Гомельскай на 17 акруг прыпадае 68 кандыдатаў;
у Гродзенскай, дзе 13 акруг, у акруговыя камісіі пададзены дакументы ад 42 кандыдатаў;
у Мінскай вобласці на 17 акруг налічваецца 67 кандыдатаў;
у Магілёўскай на 13 акруг - 56 кандыдатаў;
у г.Мінску на 20 акруг прыпадае 132 кандыдаты.

Перадвыбарныя дэбаты

Перадвыбарныя выступленні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання на тэлебачанні і радыё пачнуцца 27 жніўня і будуць гучаць штодзень у рабочыя дні - з 19 да 20 і з 18 па 19 адпаведна.


Місіі наглядальнікаў

Місія наглядальнікаў ад СНД і яе штаб пачалі сваю работу на парламенцкіх выбарах у Беларусі 25 ліпеня. Місію ўзначаліў старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. Плануецца, што ў складзе місіі будуць працаваць больш за 30 доўгатэрміновых і 300-350 кароткатэрміновых наглядальнікаў.

Доўгатэрміновыя наглядальнікі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (БДІПЧ АБСЕ) пачнуць прыбываць у Беларусь 24 жніўня. Чакаецца, што ў Беларусь для назірання за выбарамі АБСЕ будзе накіравана місія з 40 доўгатэрміновых наглядальнікаў і 270 кароткатэрміновых. Узначаліць яе прадстаўнік Македоніі Антоніа Мілашоскі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі