Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Чэр 2014

Парад войскаў і тэатралізаванае шэсце 3 ліпеня ў Мінску пачнуцца ў 21.00

Парад войскаў і тэатралізаванае шэсце 3 ліпеня ў Мінску пачнуцца ў 21.0030 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парад войскаў і тэатралізаванае шэсце "Беларусь - ад вызвалення да незалежнасці" 3 ліпеня ў Мінску пачнуцца ў 21.00, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Парад войскаў і тэатралізаванае шэсце "Беларусь - ад вызвалення да незалежнасці" пройдуць у Мінску 3 ліпеня не з 21.30 да 22.50, як планавалася раней, а з 21.00 да 22.20. Адразу пасля парада (у 22.25) адбудзецца рэспубліканская патрыятычная акцыя "Спяём гімн разам", а ў 22.30 неба расквеціць святочны салют.

У парадзе прымуць удзел больш за 3,7 тыс. ваеннаслужачых і амаль 240 адзінак баявой тэхнікі ў складзе 20 пешых і 20 парадных разлікаў сучаснай ваеннай тэхнікі. Традыцыйна парад войскаў адкрыюць выхаванцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. За імі перад трыбунамі пранясуць Сцяг Перамогі і штандары 1-га, 2-га, 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў, якія прымалі ўдзел у Беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі "Баграціён". Фінальнай часткай ваеннага парада стануць плац-канцэрт зводнай роты ганаровай варты і выступленне зводнага ваеннага аркестра. Больш за сто чалавек зводнай роты ганаровай варты прадэманструюць новыя элементы і перастраенні.

У тэатралізаваным паказе прымуць удзел больш як 2,5 тыс. чалавек. Асноўным лейтматывам шэсця стане святкаванне 70-й гадавіны з дня вызвалення Беларусі.

Усяго ў перадсвяточныя і святочныя дні ў Мінску адбудзецца больш за 80 мерапрыемстваў. Так, 1 ліпеня ў сталічным Палацы Рэспублікі пройдзе ўрачысты сход і канцэрт майстроў мастацтваў "Дзень вызвалення". Адной з галоўных падзей,прымеркаваных да святкавання ў Беларусі Дня Незалежнасці, стане адкрыццё 2 ліпеня новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, узвядзенне якога пачалося ў красавіку 2010 года. У гэты ж дзень у Мінску ўскладуць кветкі да манумента Перамогі.

З 2 па 4 ліпеня ў горадзе пройдзе Міжнародны злёт пастоў нумар 1 гарадоў-герояў "Наследнікі Вялікай Перамогі", 2-3 ліпеня адбудзецца акцыя "Поезд памяці і славы". З 1 па 3 ліпеня акцыю "Я памятаю! Я ганаруся" правядуць актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Асноўнай святочнай пляцоўкай у Мінску стане тэрыторыя каля Палаца спорту. Канцэрты пройдуць тут 2-4 ліпеня, а з 4 па 5 ліпеня на пляцоўцы разгорнецца рэспубліканская выстаўка-кірмаш вырабаў народных рамёстваў, нацыянальнай сувенірнай прадукцыі і страў беларускай кухні "Беларускi сувенiр".

Святочныя мерапрыемствы напярэдадні і ў Дзень Незалежнасці адбудуцца ва ўсіх адміністрацыйных раёнах Мінска.

Святкаванне Дня Незалежнасці ў Мінску

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі