Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Чэр 2014

Парад і тэатралізаванае шэсце 3 ліпеня ў Мінску пройдуць бліжэй да канца дня

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парад і тэатралізаванае шэсце ў гонар Дня Незалежнасці 3 ліпеня ў Мінску ў гэтым годзе пройдуць бліжэй да канца дня. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр культуры Барыс Святлоў пасля пасяджэння арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы да святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Зменіцца час правядзення парада і тэатралізаванага шэсця. Яны пройдуць бліжэй да канца дня, вечарам. У нас атрымаецца цэлы блок мерапрыемстваў, якія будуць ісці адно за другім", - сказаў міністр. Як і раней, у цэнтры Мінска адбудзецца святочны канцэрт у раёне скрыжавання праспектаў Пераможцаў і Машэрава. Традыцыйна на працягу ўсяго дня розныя святочныя мерапрыемствы пройдуць на іншых пляцоўках ва ўсіх раёнах сталіцы.

Міністр удакладніў, што 1 ліпеня пройдзе канцэрт у Палацы Рэспублікі з удзелам артыстаў з Расіі. Чакаецца шмат гасцей з блізкага і далёкага замежжа. Барыс Святлоў таксама пацвердзіў, што 2 ліпеня ўрачыста адкрыецца новы будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

"Гэта дата не столькі абавязвае, колькі знутры выклікае жаданне адрэагаваць належным чынам, каб гэта сапраўды атрымалася, як кажуць у нас, "па-людску". Таму сёння былі абмеркаваны ўсе пытанні дапамогі і падтрымкі ветэранаў, арганізацыі святочных мерапрыемстваў", - адзначыў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі