Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Jul 2016

Папскі легат перадасць беларускім грэка-католікам рэліквію святога Іасафата Кунцэвіча

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Легат Папы Францыска архібіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн у час урачыстасцей у Будславе перадасць беларускім грэка-католікам рэліквію архібіскупа Іасафата Кунцэвіча, паведамілі БЕЛТА ў Рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі.

Крыстаф Шонбарн назначаны папскім пасланнікам на святкаванне 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі, якое пройдзе ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе 1-2 ліпеня. Напярэдадні ён прыбыў у Мінск.

У Будславе кардынал Крыстаф Шонбарн разам з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім архібіскупам Тадэвушам Кандрусевічам прыме ўдзел у начной працэсіі са свечкамі, а таксама ў цэнтральным богаслужэнні 2 ліпеня.

"Візіт кардынала асаблівы для Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі. Ён таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі Беларускай праваслаўнай царквы і мае падарунак для невялікай Грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі", - гаворыцца на сайце Венскай архіепархіі.

Частка архібіскупскага адзення Іасафата Кунцэвіча, які прыняў пакутніцкую смерць у 1623 годзе, стане аб'ектам шанавання і благаславення для беларускіх грэка-католікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі