Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Apr 2015

Паміж Кітаем і Беларуссю адкрываецца першы паветраны маршрут

30 красавіка, Пекін /БЕЛТА - Сіньхуа/. Паміж Кітаем і Беларуссю адкрываецца першы паветраны маршрут. З 1 мая авіялінія звяжа Пекін, Мінск і Будапешт.

Ініцыятарам адкрыцця прамых паветраных зносін паміж трыма краінамі - Кітаем, Беларуссю і Венгрыяй - стала кітайская авіякампанія "Эйр Чайна". Гэты захад накіраваны, у прыватнасці, на стварэнне эканамічнага пояса Шаўковага шляху і марскога Шаўковага шляху ХХI стагоддзя.

Рэйс Пекін-Мінск-Будапешт будзе выконвацца аэробусам 330-200 чатыры разы ў тыдзень: у панядзелак, сераду, пятніцу і нядзелю. Адваротны рэйс будзе выконвацца без перасадкі ў Мінску.

Рашэнне аб адкрыцці гэтай авіялініі адпавядае рэаліям. У 2011-2014 гадах, згодна са статыстыкай, паветраныя зносіны паміж Азіяй і Беларуссю ўзрасталі ў сярэднім на 26 працэнтаў у год. Сярэднегадавы прырост патоку турыстаў з Кітая ў Венгрыю складае 15 працэнтаў.

Авіякампанія "Эйр Чайна" - самы буйны авіяперавозчык паміж Кітаем і Еўропай. Паводле даных на сакавік 2015 года, авіякампанія абслугоўвала 328 пасажырскіх авіяліній. Лінія Пекін-Мінск-Будапешт - 18-я для "Эйр Чайна" на еўрапейскім напрамку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі