2 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Памятны меч "Гораду-герою Мінску" з серыі падарачнай зброі "Меч Перамогі" перададзены на захоўванне ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Урачыстая цырымонія перадачы адбылася сёння ў час адкрыцця новага будынка музея ў прысутнасці прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Меч "Гораду-герою Мінску" выраблены аўтарскім калектывам ТАА "Златаустаўская зброевая кампанія". Формай і зместам гэта падарачная зброя сімвалізуе нязломны дух, з'яднанасць і гераізм савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
З аднаго боку клінок упрыгожаны раслінным арнаментам і надпісам "Гораду-герою Мінску", з другога - надпісам
"Кто с мечом к нам придет, тот от меча и погибнет". На дзяржанні адлюстраваны помнік "Воін-вызваліцель". Яно ўвянчана фігурным навершам і выявай герба СССР. Крыжавіна аздоблена лаўровымі і дубовымі галінамі, а таксама чырвонымі гранатамі. Скрыжаванне крыжавіны ў выглядзе геральдычнага шчыта абрамлена блакітнымі тапазамі з выявай герба Мінска.У сваю чаргу ножны ўпрыгожаны партрэтамі Іосіфа Сталіна, Георгія Жукава, Міхаіла Кутузава,
Фёдара Ушакова, Аляксандра Суворава, Пятра I, князёў Юрыя Далгарукава і Аляксандра Неўскага. Верхняя частка ножан упрыгожана выявай медаля "Залатая зорка", ніжняя - ордэна Перамогі. Завяршаюць кампазіцыю перакрыжаваныя шаблі, сцягі і лаўровы вянок. Тэматычная выява дапоўнена пераплеценымі лаўровымі, дубовымі лістамі і зыходзячымі ад зорак прамянямі. Ножны аснашчаны пяццю абойміцамі, аздобленымі блакітнымі тапазамі. Надпісы на клінку, дзяржанне і дэкор ножан пазалочаныя.Плануецца, што меч зойме пачэснае месца ў экспазіцыі музея.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|