У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Ліп 2014

Памятны меч "Гораду-герою Мінску" перададзены на захоўванне ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

2 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Памятны меч "Гораду-герою Мінску" з серыі падарачнай зброі "Меч Перамогі" перададзены на захоўванне ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Урачыстая цырымонія перадачы адбылася сёння ў час адкрыцця новага будынка музея ў прысутнасці прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Памятны меч "Гораду-герою Мінску" перададзены на захоўванне ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайныМеч "Гораду-герою Мінску" выраблены аўтарскім калектывам ТАА "Златаустаўская зброевая кампанія". Формай і зместам гэта падарачная зброя сімвалізуе нязломны дух, з'яднанасць і гераізм савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

З аднаго боку клінок упрыгожаны раслінным арнаментам і надпісам "Гораду-герою Мінску", з другога - надпісам "Кто с мечом к нам придет, тот от меча и погибнет". На дзяржанні адлюстраваны помнік "Воін-вызваліцель". Яно ўвянчана фігурным навершам і выявай герба СССР. Крыжавіна аздоблена лаўровымі і дубовымі галінамі, а таксама чырвонымі гранатамі. Скрыжаванне крыжавіны ў выглядзе геральдычнага шчыта абрамлена блакітнымі тапазамі з выявай герба Мінска.

У сваю чаргу ножны ўпрыгожаны партрэтамі Іосіфа Сталіна, Георгія Жукава, Міхаіла Кутузава, Фёдара Ушакова, Аляксандра Суворава, Пятра I, князёў Юрыя Далгарукава і Аляксандра Неўскага. Верхняя частка ножан упрыгожана выявай медаля "Залатая зорка", ніжняя - ордэна Перамогі. Завяршаюць кампазіцыю перакрыжаваныя шаблі, сцягі і лаўровы вянок. Тэматычная выява дапоўнена пераплеценымі лаўровымі, дубовымі лістамі і зыходзячымі ад зорак прамянямі. Ножны аснашчаны пяццю абойміцамі, аздобленымі блакітнымі тапазамі. Надпісы на клінку, дзяржанне і дэкор ножан пазалочаныя.

Плануецца, што меч зойме пачэснае месца ў экспазіцыі музея.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску