Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Jan 2013

Паклоннікі "Еўрабачання" назвалі "Litesound" лепшымі выканаўцамі за апошнія 10 гадоў

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паклоннікі міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне" назвалі  "Litesound" лепшымі выканаўцамі за апошнія 10 гадоў. Група атрымала міжнародную прэмію "EUROSTAR AWARD-2012" на конкурсе, які штогод праводзіцца адным з папулярных сайтаў "Еўрабачання", паведамляе БЕЛТА.

Наведвальнікі сайта - аматары "Еўрабачання", журналісты, якія прафесійна асвятляюць конкурс, - сфарміралі спіс з больш як 4,5 тыс. артыстаў, што маюць дачыненне да форуму за апошнія 10 гадоў.

З пераліку суіскальнікаў прэміі міжнароднае журы выбрала спіс з 10 лепшых атрыстаў. Затым наведвальнікі сайта, гледачы "Еўрабачання" шляхам інтэрактыўнага галасавання на працягу некалькіх месяцаў выбіралі пераможцу. Кожны мог прагаласаваць толькі адзін раз.

Беларускі калектыў набраў найбольшую колькасць галасоў (14 тыс. 422) і, такім чынам, змог абысці моцных сапернікаў. На другім месцы пераможца "Еўрабачання-2005" грэчаская спявачка Елена Папарызу  (11 тыс. 960 галасоў). Прадстаўніца Кіпра на песенным конкурсе мінулага года Іві Адаму заняла трэцяе месца (4 тыс. 622 галасы). Трыумфатар "Еўрабачання-2012" шведка Ларын стала чацвёртай (4 тыс. 149 галасоў), а "Буранаўскія бабулі" - сёмымі (657 галасоў).

Міжнародная прэмія "EUROSTAR AWARD" праводзілася ўжо 6 раз. У папярэднія гады ўладальнікамі ўзнагароды былі фінская група "Lordi" (2007), партугальская спявачка Дулсе Понтэш (2008), расійскі выканаўца Дзіма Білан (2009), серб Мілан Станкавіч (2010), а таксама італьянскі спявак Рафаэль Гуалацы (2011).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі