Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Лют 2013

Падарожнік Фёдар Конюхаў установіць зроблены ў Беларусі крыж на Паўночным полюсе

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядомы падарожнік Фёдар Конюхаў, які мае сан праваслаўнага свяшчэнніка, установіць на Паўночным полюсе крыж, зроблены ў Беларусі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА настаяцель мінскага прыхода храма Богаяўлення Гасподняга Уладзімір Герасіменка.

Крыж выраблены айцом Уладзімірам Герасіменкам, які раней займаўся разьбой па дрэве. Вышыня крыжа - 2,4 м, вага - 15 кг. Фёдар Конюхаў возьме крыж з сабой у чарговае падарожжа, у час якога ён павінен будзе праехаць 4 тыс.км у Арктыцы. У тым ліку шлях будзе пралягаць па дрэйфуючых крыгах і па тэрыторыі Грэнландыі. Пачатак экспедыцыі запланаваны на красавік гэтага года, закончыцца яна павінна ў жніўні. Разам з карэльскім падарожнікам Віктарам Сіманавым айцец Фёдар павінен будзе праехаць маршрут, які не праходзіў яшчэ ніводны чалавек.

Як растлумачыў свяшчэннік Уладзімір Герасіменка, Фёдар Конюхаў спачатку ўстановіць крыж на Паўночным полюсе, а затым перанясе на поўдзень Грэнландыі. Да гэтага айцец Фёдар ужо ўстанаўліваў крыжы ў цяжкадаступных месцах і там, дзе рэдка з'яляюцца людзі, у тым ліку на мысе Горн у Чылі. Знамянальна, што дакладная копія крыжа, які Конюхаў забярэ на Поўнач, застанецца ў Мінску.

Айцец Фёдар Конюхаў нарадзіўся ва Украіне, але яго біяграфія звязана і з Беларуссю: 40 гадоў таму ён вучыўся ў Бабруйску, дзе атрымаў спецыяльнасць разьбяра па дрэве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі