Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Жнв 2014

Па запрашэнні Сі Цзіньпіна амаль 200 пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС беларускіх дзяцей наведаюць Кітай

6 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Амаль 200 беларускіх дзяцей, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, наведаюць Кітай. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.

Паездка адбудзецца 9-16 жніўня ў адпаведнасці з дамоўленасцямі на вышэйшым узроўні. Так, у ліпені 2013 года ў ходзе афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Пекін старшыня КНР Сі Цзіньпін запрасіў беларускіх дзяцей наведаць Кітай летам 2014 года.

Арганізатарам мерапрыемства выступае Кітайскі фонд імя Сун Цынлін. У час наведвання Паднябеснай беларускія дзеці ўбачаць такія выдатныя мясціны, як Забаронены горад, плошча Цяньаньмэнь, Вялікую кітайскую сцяну, алімпійскія аб'екты, а таксама пабываюць у прыморскім горадзе Цындаа. Акрамя таго, яны прымуць удзел у сустрэчы з кіраўніцтвам КНР.

На мерапрыемствах па маладзёжным абмене беларускія і кітайскія юнакі і дзяўчаты пазнаёмяць адзін аднаго з культурай сваіх краін, знойдуць новых сяброў, што стане важкім укладам у развіццё дружбы паміж Беларуссю і Кітаем, лічаць у пасольстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі