Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Крс 2012

Па ініцыятыве Беларусі адбыўся інтэрактыўны дыялог Генасамблеі ААН

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры ААН 3 красавіка адбыўся інтэрактыўны дыялог Генеральнай асамблеі ААН па прадухіленню гандлю людзьмі і абароне яго ахвяр. Гэта чацвёртае на працягу апошніх пяці гадоў шырокамаштабнае мерапрыемства, якое праводзіцца ААН на тэму барацьбы з гандлем людзьмі па ініцыятыве Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага Міністэрства замежных спраў.

Беларусь на гэтым міжнародным форуме прадстаўляў памочнік Прэзідэнта па пытаннях знешняй палітыкі Валянцін Рыбакоў. Ён праінфармаваў удзельнікаў форуму аб нацыянальных дасягненнях і практычным укладзе Беларусі ў міжнародную барацьбу з гандлем людзьмі.

Важнейшай задачай, вакол якой павінны аб'яднацца дзяржавы - члены ААН, міжнародныя арганізацыі, прыватны сектар і грамадзянская супольнасць, прадстаўнік Беларусі назваў фарміраванне ўстойлівага механізму, які трансфармуе супрацоўніцтва і каардынацыю ў сістэмны і доўгатэрміновы элемент глабальнай барацьбы з гандлем людзьмі. Валянцін Рыбакоў заклікаў актыўна задзейнічаць увесь існуючы патэнцыял для эфектыўнай барацьбы з гандлем людзьмі на глабальным узроўні, у тым ліку шляхам выканання глабальнага плана дзеянняў і іншых асноўных міжнародных дакументаў па гэтай тэматыцы.

Інтэрактыўны дыялог арганізаваны напярэдадні правядзення ў 2013 годзе ацэнкі Генасамблеяй выканання Глабальнага плана дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі, ініцыятарам якога таксама была Беларусь. У яго рабоце прынялі ўдзел кіраўнікі галоўных органаў ААН, уключаючы Генеральнага сакратара ААН, старшыню Генасамблеі, старшыню Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН, а таксама больш як 400 прадстаўнікоў дзяржаў-членаў, кіраўнікоў органаў сістэмы ААН, міжнародных арганізацый, прадстаўнікоў прыватнага сектара і грамадзянскай супольнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі