Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Сак 2015

Опера "Царская нявеста" вяртаецца на сцэну Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі

6 сакавіка, Мінск /Настасся Ларчанка - БЕЛТА/. Прызнаны шэдэўр рускай оперы "Царская нявеста" Мікалая Рымскага-Корсакава вяртаецца на сцэну Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў тэатры, прэм'ера адбудзецца 25 і 26 сакавіка і будзе выконвацца на рускай мове.

Паводле слоў рэжысёра оперы Міхаіла Панджавідзэ, гэта спектакль-развага аб асаблівасцях узаемаадносін цара і народа, улады і соцыуму.

Характэрная рыса опернай пастаноўкі заключаецца ў тым, што будуць захаваны важныя гістарычныя асаблівасці таго часу і хранікальнасць бытавых падзей. На беларускай сцэне глядач не ўбачыць, напрыклад, баярскага чаяпіцця, што ў пастаноўках іншых тэатраў прысутнічае. Традыцыя чаяпіцця прыйшла на рускую зямлю значна пазней за той час, які апісваецца ў "Царскай нявесце", тады пілі квас і мёд, растлумачыў Міхаіл Панджавідзэ.

Чацвёртае прачытанне аднаго з самых папулярных тэкстаў рускай опернай традыцыі прадставяць заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Калядка, хормайстар народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч, мастакі Аляксандр Касцючэнка (сцэнаграфія) і Ніна Гурло (касцюмы). У спектаклі будуць заняты вядучыя салісты і артысты Вялікага тэатра Беларусі.

"Царская нявеста" мае асаблівае значэнне для Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. Яна была ў ліку тых пастановак пачатку 30-х гадоў ХХ стагоддзя, з якіх разам з "Кармэн", "Анегіным", "Севільскім цырульнікам" пачыналася гісторыя тэатра. Спектакль-легенда 1950 года пражыў на сцэне амаль 60 гадоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс