Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Крс 2014

Нумар 4455 будзе працаваць для турыстаў у час ЧС-2014 па хакеі

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нумар 4455 будзе працаваць для турыстаў у час ЧС-2014 па хакеі ў Мінску. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла дырэктар дзяржаўнай установы "Інфармацыйна-турысцкі цэнтр "Мінск" Тамара Арэхава.

Інфармацыйна-даведачная падтрымка па нумары 4455 у час ЧС будзе ажыццяўляцца з 8.45 да 20.00. Тамара Арэхава звярнула ўвагу, што нумар створаны для вырашэння пытанняў, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі менавіта інфацэнтра "Мінск". У інфацэнтры можна будзе атрымаць бясплатную інфармацыйна-даведачную падтрымку на замежных мовах, кансультацыю па падборы гіда, а таксама інфармацыю пра аб'екты гісторыі, культуры, спартыўныя, грамадскія і культурныя падзеі сталіцы. Тут жа пры неабходнасці можна атрымаць рэкламна-інфармацыйныя матэрыялы пра Мiнск - карту, буклеты, брашуры, даведнікі.

Скарыстацца гэтай паслугай змогуць толькі абаненты МТС. "Дазваніцца па нумары 4455 са стацыянарных тэлефонаў і мабільных тэлефонаў іншых аператараў сотавай сувязі будзе немагчыма", - растлумачыла Тамара Арэхава.

Акрамя таго, для гасцей у час чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску будуць працаваць 9 інфармацыйна-турысцкіх цэнтраў у розных кропках горада. Да спецыялістаў інфацэнтра "Мінск" можна будзе звярнуцца па дапамогу на вул. Рэвалюцыйную, супрацоўнікі Нацыянальнага агенцтва па турызме і кампаніі "Цэнтркурорт" будуць кансультаваць гасцей у інфацэнтрах па праспекце Пераможцаў. Аналагічныя цэнтры будуць побач з зонай гасціннасці каля Палаца спорту па праспекце Пераможцаў, на плошчы Свабоды, у фан-вёсцы, Нацыянальным аэрапорце Мінск, чыгуначным вакзале і аўтавакзале "Цэнтральны". Акрамя таго, спецыяльна да спартыўнага першынства распрацаваны новыя экскурсійныя праграмы, выпушчана каля 160 тыс. адзінак рэкламна-інфармацыйнай друкаванай прадукцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі