Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Сак 2015

Інтэрактыўныя тэатральныя праекты дапоўняць праграму "Славянскага базару ў Віцебску-2015"

2 сакавіка, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Інтэрактыўныя тэатральныя праекты дапамогуць у стварэнні атмасферы свята ў дні фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску-2015", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела рэкламы і PR Цэнтра культуры "Віцебск" Юлія Вайлунова-Шынкевіч.

XXIV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 9 па 13 ліпеня, дадатковыя мерапрыемствы - 7, 8 і 14, 15 ліпеня. Традыцыйна галоўнымі падзеямі стануць канцэрты адкрыцця і закрыцця фестывалю, Дзень Саюзнай дзяржавы, які ў многім будзе прысвечаны 70-годдзю Перамогі, і міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні. Але акрамя гэтага, як растлумачыла Юлія Вайлунова-Шынкевіч, Цэнтр культуры "Віцебск" імкнецца падтрымаць фестывальную атмасферу ў горадзе дадатковымі культурнымі праектамі, адным з якіх стане працяг "Лялечнага квартала".

Гэты праект прэзентаваны ў 2014 годзе як разавая падзея перад спектаклем у лялечным тэатры "Лялька" і быў добра ўспрыняты публікай. Таму ў 2015 годзе ў час фестывалю арганізуюць фэст вулічных тэатраў, музыкантаў, мастакоў і паэтаў "На сямі вятрах", які ўключае інтэрактыўныя перформансы, выступленні і спектаклі. Як лічаць арганізатары, гэта, а таксама разнапланавыя выставачныя праекты дадуць магчымасць раскрыць тэму культурнай сталіцы, юнацтва і творчасці ў кантэксце Года моладзі. Маленькіх жыхароў і гасцей Віцебска абавязкова парадуе забаўляльная праграма ў час жараб'ёўкі ўдзельнікаў міжнароднага дзіцячага конкурсу.

Завяршаецца падрыхтоўчы этап: зацверджаны арганізацыйны камітэт, план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю, развіцці інфраструктуры і добраўпарадкаванні аб'ектаў горада, фарміруецца канцэртная праграма. У Летнім амфітэатры прапануецца правесці 17 канцэртных праграм, уключаючы 2 начныя канцэрты. Хутка білеты на мерапрыемствы фестывалю паступяць у продаж як у касы горада, так і ў сістэму анлайн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс