У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Сак 2013

Інспекцыя ІІХФ праверыць ход падрыхтоўкі Мінска да хакейнага чэспіянату свету-2014

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) і прадстаўнікоў яе камерцыйнага партнёра, міжнароднага агенцтва па спартыўнаму маркетынгу InfrontSports&Media з 4 па 6 сакавіка наведае Мінск з чарговым інспекцыйным візітам, у ходзе якога ацэніць ход падрыхтоўкі беларускай сталіцы да чэмпіянату свету па хакею, які пройдзе тут 9-25 мая 2014 года, паведаміў БЕЛТА менеджэр дырэкцыі па правядзенню чэмпіянату свету-2014 Пётр Рабухін.

Узначальвае дэлегацыю генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі хакея Хорст Ліхтнер. У складзе дэлегацыі намеснік генеральнага сакратара, дырэктар па правядзенню спаборніцтваў ІІХФ Ханес Эдэрэр, дырэктар па падрыхтоўцы спаборніцтваў ІІХФ Карнэлія Льюнгберг, дырэктар IT-аддзела ІІХФ Марцін Цёльнер, а таксама прадстаўнікі камерцыйнага партнёра ІІХФ кампаніі InfrontSports&Media Яўген Прохараў, Макс Ціль, Лючана Крамеры, Мэры Б'янка.

Трохдзённы візіт прадугледжвае наведванне атэляў горада Мінска, спартыўных аб'ектаў "Чыжоўка-Арэна" і "Мінск-Арэна", абмеркаванне розных пытанняў падрыхтоўкі да чэмпіянату свету - аб праграме валанцёраў, аб схеме рассадкі афіцыйных асоб чэмпіянату і вызначэнні глядацкіх месц, якія падлягаюць продажу, аб пастаўцы афіцыйнай сувенірнай прадукцыі чэмпіянату свету, аб акрэдытацыі і рабоце прэсы і телекамунікацый, аб календаты гульняў, раскладзе трэніровак, сэрвісе каманд, службе статыстыкі, а таксама аб інвентары, абсталяванні і маёмасці, якую павінен прадставіць арганізатар чэмпіянату свету.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску