У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Кст 2014

Новая нацыянальная касмічная праграма распрацавана ў Беларусі

28 кастрычніка, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Новая нацыянальная касмічная праграма распрацавана ў Беларусі, паведаміў на адкрыцці VI Беларускага касмічнага кангрэса генеральны дырэктар Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Аляксандр Тузікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Новая касмічная праграма ўжо распрацавана і знаходзіцца на разглядзе ў Савеце Міністраў", - удакладніў ён.

Паводле слоў вучонага, Беларусь цяпер канцэнтруе ўвагу на некалькіх касмічных напрамках, адзін з якіх - тэхналогіі зандзіравання зямлі. "У нас ёсць пэўны вопыт у гэтай сферы. І дзякуючы гэтаму мы сталі членамі Камітэта ААН па выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах", - расказаў Аляксандр Тузікаў. Акрамя таго, цяпер актуальны пытанні касмічнай сувязі, навігацыі і адукацыі ў адпаведнай галіне. Важна, на думку кіраўніка інстытута, і распрацоўка адзіных стандартаў. "Праграма стандартызацыі ў гэтым годзе таксама завяршаецца", - паведаміў ён.

VI Беларускі касмічны кангрэс адкрыўся сёння ў Мінску. У ім прымаюць удзел вядучыя спецыялісты касмічнай галіны, а таксама лётчыкі-касманаўты. На форуме будзе заслухана больш як 150 дакладаў вучоных з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Кыргызстана і шэрага іншых краін. У час правядзення кангрэса ў памяшканні Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі працуе выстаўка навукова-тэхнічнай прадукцыі касмічнага прызначэння, якая прадстаўляе вынікі рэалізацыі навукова-тэхнічных праграм і праектаў па касмічнай тэматыцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску