Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Лют 2014

Назвы станцый у мінскім метро з 20 красавіка будуць аб'яўляцца на беларускай і англійскай мовах

6 лютага, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. Назвы станцый у мінскім метро з 20 красавіка будуць аб'яўляць на беларускай і англійскай мовах. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік КУП "Мінскі метрапалітэн" Расціслаў Юрэня.

У сувязі з правядзеннем у беларускай сталіцы чэмпіянату свету па хакеі ў рабоце метрапалітэна плануюцца пэўныя новаўвядзенні. "Увесь блок моўных аб'яўленняў у вагонах і на станцыях будзе дубліравацца на англійскай мове, у тым ліку назвы станцый. Запіс ужо зроблены, засталося яго загрузіць у інфарматары. Гэта сістэма будзе запушчана з 20 красавіка", - адзначыў Расціслаў Юрэня.

"Кантралёрам і касірам выдалі 200 руска-англійскіх і англа-рускіх размоўнікаў, для таго каб яны змаглі хаця б на базавым узроўні размаўляць з замежнымі гасцямі. Акрамя таго, плануецца прыцягнуць студэнтаў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, ужо існуе папярэдняя дамоўленасць. Яны будуць дзяжурыць каля кантралёраў, для таго каб дапамагчы ўдзельнікам і балельшчыкам чэмпіянату сарыентавацца ў незнаёмым горадзе", - расказаў Расціслаў Юрэня.

Начальнік КУП "Мінскі метрапалітэн" таксама падкрэсліў, што праезд для акрэдытаваных гасцей сусветнага першынства па хакеі будзе бясплатным. "Ім будуць выдавацца спецыяльна закадзіраваныя карткі для праходу праз турнікеты", - сказаў ён.

Як чакаецца, пасажырапаток у сталічнай падземцы ў дні чэмпіянату значна павялічыцца. Расціслаў Юрэня сцвярджае, што метро будзе гатова да наплыву пасажыраў. У час пік (з 8.00 да 16.00) і вячэрні час (з 19.00 да 00.00) плануецца скараціць інтэрвал руху паяздоў да 3 мінут.

Што датычыцца забеспячэння бяспекі, то акрамя 370 чалавек у складзе службы бяспекі на станцыях і ў вестыбюлях метро будуць дзяжурыць узмоцненыя нарады міліцыі.

Цяпер сталічная падземка складаецца з 28 станцых дзвюх ліній. У маі плануецца адкрыццё новай станцыі "Малінаўка".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі