Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Май 2014

Названы самыя папулярныя беларускія музеі

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У тройку самых папулярных беларускіх музеяў у 2013 годзе ўвайшлі Нясвіжскі замак, Брэсцкая крэпасць і палац Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі. Такія даныя прывёў Нацыянальны статкамітэт у аглядзе да Міжнароднага дня музеяў, які адзначаўся 18 мая, паведамляе БЕЛТА.

У рэйтынгу папулярнасці ў турыстаў лідзіруе Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" (395,2 тыс. наведванняў). Другі радок займае мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" (355,4 тыс. наведванняў), Гомельскі палацава-паркавы ансамбль (309,2 тыс.) - на трэцім месцы. Потым ідуць замкавы комплекс "Мір" (275,5 тыс.), Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік (226,4 тыс. наведванняў), Дзяржаўны мемарыяльны комплекс "Хатынь" (204,8 тыс. наведванняў) і Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (201,8 тыс. наведванняў).

Усяго ў 2013 годзе музеі рэспублікі наведалі 5,7 млн чалавек. Гэта на 44,1 працэнта больш, чым у 2005-м. Цяпер у Беларусі працуюць 162 музеі рознага профілю: гістарычныя, комплексныя, мастацтвазнаўчыя, літаратурныя, галіновыя.

У статкамітэце адзначаюць: важнейшымі формамі навукова-даследчай і асветнай работы музеяў з'яўляюцца арганізацыя і правядзенне выставак і экскурсій. У 2013-м работнікі музеяў правялі 5 тыс. выставак (у 2,2 раза больш, чым у 2005-м) і арганізавалі 132,4 тыс. экскурсій (на 59,3 працэнта больш, чым у 2005-м).

Міжнародны Дзень музеяў штогод адзначаецца 18 мая з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да значэння і ролі музеяў у жыцці асобнага чалавека і ўсяго грамадства.

Гісторыя свята цесна звязана са стварэннем у 1946 годзе Міжнароднага савета музеяў (ICOM), які паставіў галоўнай задачай аказваць усебаковую падтрымку дзейнасці музеяў. Да работы савета адразу ж далучыліся прадстаўнікі больш як 115 краін, у тым ліку і СССР. Менавіта па ініцыятыве Савецкага Саюза ICOM у 1977-м заснаваў новае прафесійнае свята - Сусветны дзень музейных работнікаў. У першы раз урачыстасці прайшлі ў 1978 годзе. Цяпер свята шырока адзначаецца ў 150 краінах свету.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі