У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Лют 2014

Названы пераможцы конкурсу песні (гімна) ЧС-2014 па хакеі

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'яўлены пераможцы конкурсу песні (гімна) чэмпіянату свету па хакеі 2014 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт Федэрацыі хакея Беларусі.

Журы конкурсу вызначыла, што назвацца "гімнам" чэмпіянату свету не можа ніводная з прадстаўленых кампазіцый. У той жа час журы прыняло рашэнне: "назваць творы пераможцаў конкурсу "песнямі чэмпіянату свету".

Па выніках галасавання першае месца ў групы LITESOUND, на другім - група AURA. Трэцяе месца займае эстрадны дуэт студыі "Міленіум" Цэнтра культуры горада Гродна. Гэта тройка атрымае права публічнага прайгравання сваіх песень на сусветным хакейным першынстве, а таксама будзе ўзнагароджана білетамі на адзін з матчаў.

Арганізатарам конкурсу выступае дырэкцыя па правядзенні хакейнага чэмпіянату свету 2014 года.

Як паведамлялася, уладальнікі першага, другога і трэцяга месц атрымаюць права публічнага прайгравання сваіх песень на сусветным хакейным першынстве. Трыумфатар - афіцыйны выканаўца гімна ЧС - таксама атрымае білеты на лядовыя баталіі. Згодна з палажэннем аб конкурсе, у выпадку адсутнасці твораў, якія адпавядаюць усім яго ўмовам, журы мае права не вызначаць пераможцаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс