Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Aug 2014

Наведвальнікам выстаўкі ў Нясвіжскім замку мастачка Ірына Котава прапануе зрабіць захапляючае падарожжа

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская мастачка Ірына Котава, якая жыве ў Францыі, прадставіла свае работы ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Нясвіж". Ацаніць арт-праект "Падарожжа з Парыжу ў Нясвiж" ужо змаглі першыя наведвальнікі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

У экспазіцыю ўвайшло больш за 60 твораў. Карціны пераважна выкананы ў тэхніцы пастэлі. Палотны раскрываюць назву экспазіцыі, даючы магчымасць зрабіць мастацкае падарожжа са сталіцы Францыі ў культурны цэнтр Беларусі - старадаўні Нясвіж. Чатырнаццаць карцін, прысвечаных адноўленай рэзідэнцыі знакамітага роду Радзівілаў, напісаны мастачкай на працягу некалькіх месяцаў непасрэдна ў Нясвіжы і экспануюцца ўпершыню.

Ірына Котава нарадзілася ў Мінску. У 2002 годзе скончыла аддзяленне графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У 2007-м атрымала дыплом ліцэнзіята Свята-Сергіеўскага праваслаўнага багаслоўскага інстытута ў Парыжы. Праз два гады абараніла магістарскую дысертацыю ў галіне гісторыі мастацтваў Практычнай школы вышэйшых даследаванняў універсітэта Сарбоны (Парыж).Член Парыжскага саюза мастакоў. Больш за 10 гадоў жыве і працуе ў Францыі. Яе работы экспанаваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, галерэях Францыі, Італіі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Канады і ЗША. Дакументальны фільм "Уяўны Парыж" (Белтэлерадыёкампанія, 2010 год, рэжысёр С.Кацьер), у якім расказваецца пра беларускую мастачку, стаў лаўрэатам ХХI Міжнароднага кінафоруму "Залаты Віцязь".

Арганізатары праекта - Міністэрства культуры Беларусі, пасольства Беларусі ў Францыі і пасольства Францыі ў Беларусі. Работа выстаўкі прадоўжыцца да 21 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі