Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Ліс 2014

Навагоднія акцыі і распрадажы стартуюць у магазінах Мінска ў канцы лістапада

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навагоднія акцыі і распрадажы стартуюць у магазінах Мінска ў канцы лістапада, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Для стрымлівання росту цэн у пераднавагоднія дні гандлёвымі арганізацыямі горада сумесна з вытворцамі будуць праводзіцца пашыраныя акцыі і распрадажы, са скідкай можна будзе набыць харчовыя і нехарчовыя тавары. У канцы лістапада і снежня адзіныя дні скідак пройдуць у ААТ "ЦУМ "Мінск" , ААТ "ГУМ" , УП "Універмаг "Беларусь" , ТАА "ГД "На Нямізе" , УП "Кірмаш" , дзе пакупнікам прадаставяць скідку 15 працэнтаў на ўсе нехарчовыя тавары. Па некаторых пазіцыях скідкі могуць даходзіць і да 50 працэнтаў.

Ужо сёння мінчане і госці сталіцы могуць набыць па прывабных цэнах прадукцыю вядучых беларускіх вытворцаў, а таксама тавары імпартнай вытворчасці. Гэта швейныя, трыкатажныя, панчошна-шкарпэтачныя вырабы, абутак, скураная галантарэя, тэлерадыётавары, бытавая тэхніка, сувеніры, ювелірныя вырабы. Зніжэнне адпускных цэн прадастаўляецца прадпрыемствамі ААТ "Камінтэрн" , ААТ "Элема" , ААТ "Цэнтр Моды", ААТ "Рэчыцкі тэкстыль". Эканамічныя пакупкі, у тым ліку з атрыманнем падарунка, можна рабіць у фірменных магазінах і ўнівермагах горада Мінска.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі