У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Ліп 2013

Нацыянальны павільён Беларусі ўпершыню будзе прадстаўлены на турыстычнай выстаўцы ў Парыжы

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У верасні на прафесійнай турыстычнай выстаўцы ў Парыжы ўпершыню будзе прадстаўлены нацыянальны павільён Беларусі. Аб гэтым у эфіры беларускага тэлеканала СТБ заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасольства рыхтуе экспазіцыю сумесна з Міністэрствам спорту і турызму, Нацыянальным агенцтвам па турызму, дырэкцыямі Нясвіжскага палаца і палацавага комплексу ў Міры, каб знайсці патэнцыяльных партнёраў з боку французскіх турыстычных аператараў, якія былі б гатовы арганізоўваць турыстычныя туры ў Беларусь. "Наша краіна для гэтага адкрыта", - падкрэсліў Павел Латушка.

Францыя з'яўляецца сусветным лідарам у сферы турызму, толькі Парыж у мінулым годзе наведалі больш як 84 млн. турыстаў. Паводле ацэнкі дыпламата, "нам аб такіх паказчыках застаецца толькі марыць, але марыць трэба, і для рэалізацыі мары неабходна працаваць".

Паводле інфармацыі пасольства, колькасць турыстаў, якія прыбылі з Францыі ў Беларусь, у мінулым годзе вырасла на 25 працэнтаў. "Але ў рэальным вылічэнні гэта толькі сотні людзей, што вельмі мала", - сказаў пасол. Аднак дыпламат выказаў упэўненасць, што акрамя ўдзелу ў выстаўцы, прыцягненню турыстаў будзе садзейнічаць правядзенне Дзён культуры Беларусі ў 25 гарадах Францыі, падрыхтоўкай якіх таксама займаецца пасольства. Французам пакажуць выступленне Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, паралельна са спектаклямі пройдуць прэзентацыі турыстычных магчымасцей нашай краіны.

Адна з тэм, якія маглі б зацікавіць французаў, гэта мясціны Беларусі, гістарычна звязаныя з Напалеонам. Аднак, паводле слоў пасла, гэту тэму неабходна выкарыстоўваць акуратна. Так, слова "Бярэзіна" у французскай мове да гэтага часу мае негатыўнае значэнне, паколькі яшчэ жывая гістарычная памяць аб разгромнай для вялікай арміі Напалеона бітве на беларускай рацэ каля Барысава. Разам з тым прыцягненню французскіх турыстаў да паездкі па напалеонаўскіх мясцінах і мясцінах, звязаных з гісторыяй вайны 1812 года, магло б пасадзейнічаць уступленне таго ж Барысава ў міжнародную асацыяцыю гісторыі Напалеона. Сёння ў гэту асацыяцыю ўваходзяць 50 гарадоў Расіі, Аўстрыі, Францыі і іншых краін, і туды накіроўваюцца вялікія турыстычныя патокі аматараў гісторыі.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску