Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Май 2016

Нацыянальны мастацкі музей загляне ў будучыню ў Ноч музеяў

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акцыя "Ноч музеяў" пройдзе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі 21 мая, паведаміў сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА яго генеральны дырэктар Уладзімір Пракапцоў.

Міжнароднае свята музейнай супольнасці адзначаецца 18 мая. "У Нацыянальным мастацкім музеі Ноч музеяў пройдзе 21 мая. Наш дэвіз у гэтым годзе: "Музей учора плюс музей заўтра". Асноўны сэнс у тым, якім мы хочам убачыць музей у будучым", - адзначыў Уладзімір Пракапцоў.

"Мы, вядома, хацелі б жыць не толькі сённяшнім днём, але хаця б на крок зазірнуць у дзень заўтрашні. Гэта зусім новыя, іншыя формы работы музея. Шкада, што пакуль нашы магчымасці абмяжоўваюць плошчы, - сказаў Уладзімір Пракапцоў. - У гэтым годзе абмежавалі некаторыя мерапрыемствы ў музеі, каб людзі маглі прыйсці і спакойна паглядзець".

Бясплатным наведванне музея будзе 18 мая ў Міжнародны дзень музеяў. 21 мая яно будзе платным па той прычыне, што арганізатары нясуць вялікую колькасць затрат, якія часткова хочуць кампенсаваць. У будучым, калі завершыцца рэканструкцыя музейнага комплексу, магчыма, падыход будзе іншым.

Уладзімір Пракапцоў падкрэсліў, што дзякуючы кіраўніцтву краіны рэканструкцыя музейнага комплексу вядзецца актыўна. Сродкі выдзяляюцца са спецыяльнага інвестыцыйнага фонду.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі