Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Mar 2016

Нацыянальную вышыўку адраджаюць у Маларыцкім раёне

10 сакавіка, Брэст /Аляўціна Чарнаволава - БЕЛТА/. У Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці рэалізуецца сацыяльны праект па захаванні беларускіх арнаментаў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Брэсцкага мясцовага фонду рэгіянальнага развіцця Аляксандра Курыловіч.

Ініцыятыва "Аўтэнтычнае можа быць сучасным" перамагла ў конкурсе праектаў ЕС/ПРААН "Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь". На рэалізацыю ідэі выдзелена $18 тыс. "Асноўная ідэя ініцыятывы - захаванне і адраджэнне ўнікальнай культурнай спадчыны. Беларускія арнаменты прыгожыя і разнастайныя, таму мы прапануем выкарыстоўваць нацыянальныя ўзоры ў паўсядзённым жыцці", - адзначыла Аляксандра Курыловіч.

У Маларыцкім раёне (у Цэнтры раённай творчасці і ў мясцовых жыхароў) захоўваюцца ўнікальныя народныя касцюмы, упрыгожаныя арнаментамі. У час рэалізацыі ініцыятывы гэтыя экспанаты плануецца вывучыць, а ўзоры перавесці ў лічбавы фармат. Гэтай карпатлівай працай займаецца мясцовы 20-гадовы рамеснік Антон Талашка. У яго партфоліа ўжо сабрана каля 50 арнаментаў. У далейшым даследчую работу малады чалавек збіраецца правесці і ў іншых раёнах Брэсцкай вобласці.

Для папулярызацыі нацыянальных матываў у паўсядзённым жыцці за кошт сродкаў праекта ПРААН у Маларыце ствараецца спецыяльная майстэрня. Там народныя ўмельцы будуць наносіць на прадметы адзення (у прыватнасці, футболкі) вышываныя крыжыкам арнаменты. Прычым да кожнага ўзору будзе прыладжана гістарычная запіска. Таксама тут плануецца арганізоўваць экскурсіі, майстар-класы па вышыванні. "Магчыма, нехта захопіцца ідэяй, арганізуе ўласны стартап у іншым рамястве і зможа гэтым зарабляць", - лічыць Аляксандра Курыловіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі