Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Сак 2016

Настасся Жабко прадставіць Беларусь на дзіцячым музычным конкурсе "Віцебск-2016"

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь на XIV Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе "Віцебск-2016", які пройдзе на юбілейным XXV Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", прадставіць мінчанка Настасся Жабко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Такое рашэнне прыняла сёння судзейская калегія, якую ўзначальвае народны артыст Беларусі Эдуард Зарыцкі. Паводле яго слоў, меркаванне журы было аднагалосным, і Настасся атрымала права прадставіць краіну заслужана.

Настасся Жабко прадставіць Беларусь на дзіцячым музычным конкурсе "Віцебск-2016"Стаць прадстаўніком краіны на гэтым прэстыжным песенным конкурсе прэтэндавалі 11 юных талентаў. Маладыя артысты выконвалі свае кампазіцыі для журы 25 лютага ў Маладзёжным тэатры эстрады, сёння прайшло дадатковае праслухоўванне.

XXV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 14 па 18 ліпеня, на 12-13 і 19-20 ліпеня запланаваны дадатковыя мерапрыемствы. Асноўнай фестывальнай падзеяй застаецца конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні, таксама заўсёды вялікую цікавасць выклікае дзіцячы песенны конкурс.Настасся Жабко прадставіць Беларусь на дзіцячым музычным конкурсе "Віцебск-2016"

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі