Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Сак 2013

Найноўшыя тэхналогіі будаўніцтва і забеспячэння бяспекі АЭС будуць прадстаўлены ў Мінску

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Круглы стол, прысвечаны атамнаму машынабудаванню і абсталяванню для атамнай энергетыкі, пройдзе ў час V Міжнароднай выстаўкі-канферэнцыі "Атамэкспа-Беларусь - 2013". На ім расійскія машынабудаўнікі прадставяць найноўшыя тэхналагічныя магчымасці і дасягненні ў сферы вытворчасці абсталявання для атамнай энергетыкі, паведамілі БЕЛТА арганізатары мерапрыемства.

Спецыялізаваная выстаўка-канферэнцыя "Атамэкспа-Беларусь - 2013" адбудзецца 2-4 красавіка па ініцыятыве беларускага Міністэрства энергетыкі. Тут будуць прадэманстраваны найноўшыя тэхналогіі праектавання, будаўніцтва, эксплуатацыі і забеспячэння бяспекі АЭС. Як стала вядома, адной з інавацыйных распрацовак, якую плануюць прадставіць расійскія машынабудаўнікі ў Мінску, стане ўдасканаленая мадэль галоўнай цыркуляцыйнай помпы, якая нясе дадатковую функцыю забеспячэння цыркуляцыі цепланосьбіта і ахаладжэння рэактара пры парушэнні падачы электрасілкавання.

Выстаўка-канферэнцыя "Атамэкспа-Беларусь - 2013" праводзіцца пры падтрымцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама дзяржкарпарацыі "Расатам".

На тэрыторыі Беларусі па расійскаму праекту будуецца АЭС, якая цалкам адпавядае патрабаванням нацыянальнага заканадаўства і рэкамендацыям МАГАТЭ. За аснову праекта Беларускай АЭС прыняты распрацаваны СПбАЭП (г. Санкт-Пецярбург) праект "АЭС-2006", па якому цяпер узводзіцца Ленінградская АЭС-2 і Балтыйская АЭС. Па міжнароднай класіфікацыі гэта праект Пакалення ІІІ+.

Беларуская АЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2,4 тыс. МВт. Увод у строй першага энергаблока намечаны на 2018 год.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі