Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Oct 2013

Найбольшым попытам у замежных балельшчыкаў ЧС па хакею 2014 года карыстаецца фан-вёска

29 кастрычніка, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Найбольшым попытам у замежных балельшчыкаў, якія плануюць наведаць чэмпіянат свету па хакею 2014 года ў Мінску, пры выбары месц размяшчэння карыстаецца фан-вёска. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "ЦэнтрКурорт" Алег Міхайлаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў дырэктара РУП, ідзе актыўнае браніраванне атэляў да чэмпіянату. "Найбольшай папулярнасцю карыстаецца фан-вёска, створаная на базе комплексу інтэрнатаў на праспекце Дзяржынскага, - адзначыў Алег Міхайлаў. - Цяпер там рыхтуюцца прылеглыя зоны. У прыватнасці, будзе размяшчацца зона гасціннасці, дзе на працягу ўсяго чэмпіянату будуць праводзіцца разнастайныя святы, канцэрты, дыскатэкі і іншыя забаўляльныя мерапрыемствы".

Фан-вёска можа прыняць каля 5 тыс. чалавек. Паводле слоў дырэктара "ЦэнтрКурорта", гэта будзе адно з самых даступных месц размяшчэння ў горадзе на час правядзення чэмпіянату - кошт пражывання ў ёй складзе ад $10 да $30.

Пры гэтым карыстаюцца попытам і розныя гасцініцы. Па большай частцы браніруюць атэлі катэгорыі "тры зоркі", аднак ажыццяўляецца браніраванне і 4-5-зоркавых атэляў. "Цэнавая катэгорыя гасцініц на сёння складае ад 60 да 300-400 еўра, вялікія нумары каштуюць і да 1000 еўра, - адзначыў Алег Міхайлаў. - Паняцце попыту на такія нумары, зразумела, даволі ўмоўнае, аднак ёсць людзі, якія могуць аплаціць такую суму".

На сёння прададзена 50 тыс. з 680 тыс. білетаў на матчы чэмпіянату. Многія балельшчыкі адразу прадумваюць пытанне з размяшчэннем у атэлі. "Білеты з размяшчэннем купілі амаль 8 тыс. удзельнікаў чэмпіянату, - адзначыў Алег Міхайлаў. - Перш за ўсё, гэта расіяне, паколькі краінай, з якой чакаецца найбольшая колькасць балельшчыкаў, з'яўляецца менавіта Расія. Таксама ёсць браніраванні з Латвіі, Чэхіі, Славакіі, Швецыі, Канады, Амерыкі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі