Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Ліп 2014

Начны паказ спектакля "Макбет" адбудзецца на "Славянскім базары" ў Віцебску

7 ліпеня, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Начны паказ спектакля "Макбет" адбудзецца 11 ліпеня ў музеі-сядзібе Рэпіна "Здраўнёва", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

Імправізаванай пляцоўкай для паказу стане бераг Заходняй Дзвіны. Менавіта тут разгорнецца дзейства, апісанае Шэкспірам у яго знакамітай трагедыі. Пастаноўшчык спектакля - заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі і спецыяльнай прэміі "За духоўнае адраджэнне", дырэктар і мастацкі кіраўнік коласаўскага тэатра Валерый Анісенка.

Для рыжысёра гэта не першая пастаноўка "Макбета" пад адкрытым небам. У 1996 годзе яго спектакль быў паказаны на Эдынбургскім тэатральным фестывалі ў Шатландыі. Прэм'ера трагедыі ў выкананні акцёраў-коласаўцаў таксама была пленэрнай. 26 мая 2013 года паказ адбыўся на XV Міжнародным тэатрыльным фестывалі "Мельпамена Таўрыі" (Херсон, Украіна).

Шэкспіраўская трагедыя ў выкананні коласаўцаў - не проста эксперымент. Гэта яшчэ і высокамастацкі твор, у якім на сучасны лад ўзнімаюцца вечныя праблемы дабра і зла. Журы IV Міжнароднага тэатральнага фестывалю "Смаленскі каўчэг" (красавік 2014 года) прызнала работу Валерыя Анісенкі самай яркай у намінацыі "Лепшая рэжысура", падкрэслілі ў тэатры.

У спектаклі заняты акцёры Юрась Цвірка, Анжэліка Баркоўская, Яўген Бераснеў, Ірына Цішкевіч, Георгій Лойка, Яўген Лук'янаў, Валянцін Цвяткоў, заслужаны артыст Беларусі Рыгор Шацько.

Начны паказ трагедыі "Макбет" тэатр прысвячае 450-годдзю Уільяма Шэкспіра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі