Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Врс 2012

На пасяджэнне навуковага савета "Сколкава" ў Мінск прыедуць тры нобелеўскія лаўрэаты

18 верасня, Мінск /Андрэй Асфура - БЕЛТА/. У пасяджэнні Кансультатыўнага навуковага савета фонду "Сколкава", якое пройдзе ў Мінску 20-21 верасня, прымуць удзел тры нобелеўскія лаўрэаты. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе НАН Беларусі.

У Мінск прыедуць віцэ-прэзідэнт Расійскай акадэміі навук, акадэмік РАН Жарэс Алфёраў, прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта Роджэр Дэвід Корнберг і прафесар Страсбургскага ўніверсітэта, заснавальнік супрамалекулярнай хіміі Жан-Мары Лен.

Напярэдадні пасяджэння Кансультатыўнага навуковага савета фонду "Сколкава" запланаваны форум "Расія - Беларусь - Сколкава: адзіная інавацыйная прастора", арганізатарамі якога выступяць НАН Беларусі і расійскі фонд "Сколкава".

Форум адбудзецца 19 верасня і збярэ больш як 500 вучоных. Канферэнцыю правядуць на базе НАН Беларусі. На ёй прадставяць і абмяркуюць практычныя аспекты ўдзелу беларускіх рэзідэнтаў у інавацыйных праектах "Сколкава". Навуковая праграма канферэнцыі ўключае фундаментальныя і прыкладныя пытанні стварэння навукаёмістых тэхналогій, матэрыялаў і прадуктаў па пяці напрамках (кластарах) дзейнасці фонду "Сколкава" (біямедыцынскіх, інфармацыйных,  энергаэфектыўных, касмічных і ядзерных тэхналогіях).

Перад удзельнікамі форуму выступіць сустаршыня КНС "Сколкава" лаўрэат Нобелеўскай прэміі Жарэс Алфёраў. Прадугледжаны пленарныя даклады і вусныя выступленні ў час правядзення круглых сталоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі