Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Жнв 2013

На Дні пісьменства ў Быхаве прадставяць рэканструкцыю батлейкі канца XIX стагоддзя

19 жніўня, Магілёў /Вольга Ткачова - БЕЛТА/. Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В.Масленікава падрыхтаваў насычаную праграму да ХХ Дня беларускага пісьменства, які святкуюць у Быхаве 31 жніўня - 1 верасня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намеснік дырэктара мастацкага музея па навуковай рабоце Святлана Строгіна.

Паводле яе слоў, для рэалізацыі задуманага ўстанове культуры выдзелілі адну з цэнтральных пляцовак, якая называецца "Вернісаж мастацкіх твораў: гісторыя і спадчына роднага краю". "Мы раскажам пра Магілёўшчыну, выкарыстоўваючы глыбокі гістарычны падтэкст, праграма будзе падзелена на тры блокі", - адзначыла Святлана Строгіна.

У першую частку ўвойдуць творы мастакоў, якія ў розны час працавалі ў цяперашяй сталіцы Дня беларускага пісьменства і яе ваколіцы. Наведвальнікі галерэі пад адкрытым небам змогуць убачыць лірычныя пейзажы, прысвечаныя Быхаву, яго вулачкам і помнікам архітэктуры, напісаныя аўтарамі з Беларусі, Расіі, Украіны і Сербіі.

У другім блоку будучь прадстаўлены творы з відамі Мсціслава і Шклова, выкананыя мастакамі - удзельнікамі міжнародных пленэраў "Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве". Работы былі адабраны не выпадкова: у гэтых гарадах Магілёўскай вобласці раней праходзіў ужо Дзень беларускага пісьменства. "На карцінах адлюстраваны старадаўнія помнікі архітэктуры, якія датуюцца XVI-XIX стагоддзямі, - удакладніла Святлана Строгіна. - Гэта Успенскі манастыр у вёсцы Пустынкі, Ануфрыеўскі манастыр, храм Аляксандра Неўскага, Слабадская царква і іншыя віды Мсціслаўшчыны. Падабраны не менш цікавыя творы, прысвечаныя Шклоўскаму раёну: работы "Стары ключ горада Шклова", "Шклоўская вежа" Віктара Альшэўскага, "Залатая раніца ў Шклове" Анатоля Концуба і іншыя. Думаю, кожны госць вернісажу знойдзе ўнікальныя мясціны, якія ён у далейшым захоча наведаць".

Яшчэ адзін падарунак гасцям свята - рэканструкцыя батлейкі канца XIX стагоддзя з вёскі Быч Быхаўскага павета. Творчы калектыў "Шчодра" пры Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава не толькі пакажа адроджанае традыцыйнае мастацтва батлейкі, але і надасць ёй сучаснае гучанне. Глядач убачыць евангельскія сюжэты, якія трактуюць хрысціянскія запаведзі, а таксама інтэрмедыі. Сярод іх - "Можам вас навучыць як панскія хваробы лячыць", "Як баба ў свята рабіла ды сваю душу згубіла", "Лейба і Сора". Узоры для касцюмаў узяты з убранняў магілёўскага Падняпроўя XIX стагоддзя.

"Упэўнена, нашы задумы гарманічна ўпішуцца ў агульную канву свята", - сказала намеснік дырэктара музея.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі