Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Сак 2016

На білбордах у Рызе і Тбілісі будуць рэкламаваць Мінск

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На білбордах у Рызе і Тбілісі будуць рэкламаваць Мінск, паведамілі БЕЛТА ў Інфармацыйна-турысцкім цэнтры "Мінск".

Як растлумачылі спецыялісты, у сталіцах Латвіі і Грузіі з'явяцца білборды "Мінск чакае вас" з выявамі "Мінск-Арэны", Траецкага прадмесця, так званых варот Мінска і іншых вядомых мясцін. Гэта дапаможа прадэманстраваць турыстычны патэнцыял Мінска за мяжой і запрасіць патэнцыяльных турыстаў у Беларусь. Акрамя гэтага, плакаты, якія рэкламуюць Рыгу і Тбілісі, з'явяцца на мінскіх вуліцах.

Раней Мінск абмяняўся рэкламнымі плакатамі з Санкт-Пецярбургам, дзе пры падтрымцы Камітэта па развіцці турызму і Камітэта па друку і ўзаемадзеянні са сродкамі масавай інфармацыі з'явілася 10 білбордаў з выявай славутых мясцін беларускай сталіцы.

Распрацоўкай білбордаў займаліся спецыялісты дзяржаўнага прадпрыемства "Мінскрэклама".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі