У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Жнв 2013

На Аўгустоўскім канале 24 жніўня прадставяць культуру трох народаў

23 жніўня, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Фестываль "Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў" адбудзецца 24 жніўня ў Гродзенскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў райвыканкаме.

Мерапрыемствы традыцыйнага фестывалю пройдуць у раёне шлюза Дамброўка. Асноўнай яго падзеяй будзе выступленне творчых калектываў з Беларусі, Польшчы і Літвы. Артысты выступяць у спецыяльна збудаваным летнім амфітэатры.

Таксама ў гэты дзень тут будуць ушаноўваць працаўнікоў жніва - раённае свята "Дажынкі" ўключае ўрачыстае шэсце хлебаробаў і ўзнагароджанне лепшых.

Будзе працаваць выязны гандаль, дзіцячыя атракцыёны, адбудзецца выстаўка-кірмаш дэкаратыўна-прыкладной творчасці, спартыўныя спаборніцтвы. Вечарам пачнецца дыскатэка, якая прадоўжыцца да поўначы.

Фестываль "Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў" пачаў праводзіцца на Аўгустоўскім канале па ініцыятыве Саюза палякаў на Беларусі. З 2006 года, пасля рэканструкцыі канала, маштаб мерапрыемства павялічыўся. Цяпер у лік арганізатараў таксама ўваходзяць гродзенскія абласны і раённы выканаўчыя камітэты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс