Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Лют 2012

МЗС Беларусі заяўляе аб высокім узроўні гатоўнасці пагаднення з Літвой аб малым прыгранічным руху

2 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў Беларусі заяўляе аб высокім узроўні гатоўнасці пагаднення з Літвой аб малым прыгранічным руху. Аб гэтым паведаміў на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы можам гаварыць аб высокім узроўні гатоўнасці пагаднення з Літвой. Работа праводзіцца абодвума бакамі на ўзроўні зацікаўленых ведамстваў, мы чакаем, што гэты працэс будзе развівацца дастаткова аператыўна", - сказаў Андрэй Савіных.

Ён нагадаў, што 1 снежня пасля абмену ў Віцебску нотамі аб завяршэнні ўнутрыдзяржаўных працэдур уступіла ў сілу пагадненне паміж урадамі Беларусі і Латвіі аб спрошчаным парадку ўзаемных паездак грамадзян, якія пражываюць на прыгранічных тэрыторыях дзвюх краін. У бакоў пагаднення было два месяцы для складання і ўзгаднення спісаў жыхароў прыгранічных тэрыторый "Гэта работа была зроблена своечасова. Абмен спісамі адбыўся. З 1 лютага органы выдачы дазволаў (генконсульства Беларусі ў Даўгаўпілсе і консульства Латвіі ў Віцебску) пачалі прыём і разгляд заяў на выдачу дазволаў на прыгранічнае перамяшчэнне", - расказаў Андрэй Савіных.

Паводле яго слоў, пасля разгляду такіх хадайніцтваў, які ў адпаведнасці з пагадненнем ажыццяўляецца на працягу 20 дзён, будуць аформлены і выдадзены першыя дазволы. У той жа час праводзіцца работа па абнаўленню і ўдакладненню спісаў. Новымі іх рэдакцыямі бакі абмяняюцца да 1 красавіка бягучага года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі