Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Aug 2013

Міжнародны з'езд славістаў упершыню пройдзе ў Беларусі

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XV Міжнародны з'езд славістаў пройдзе ў Мінску 20-27 жніўня. Беларусь прыме гэты аўтарытэтны форум упершыню, паведаміў сёння журналістам старшыня Міжнароднага і Беларускага камітэта славістаў, член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Форум стане важнай навуковай і культурнай падзеяй. "Міжнародныя з'езды славістаў маюць вялікае значэнне для развіцця славістыкі і падтрымання славянскай ідэнтычнасці, садзейнічаюць папулярызацыі ведаў аб славянскіх мовах, культуры сярод неславянскіх краін", - адзначыў Аляксандр Лукашанец.

Праграма з'езда ўключае пленарныя і секцыйныя даклады, круглыя сталы, пасяджэнні спецыяльных камісій, акрэдытаваных пры Міжнародным камітэце славістаў. "Адзін з важных момантаў - выстаўка славістычнай літаратуры, выдадзенай за апошнія пяць гадоў у розных краінах. Усе кнігі, якія прысылаюць на выстаўку, па традыцыі застаюцца ў краіне, дзе праводзіцца з'езд", - дадаў Аляксандр Лукашанец.

У рабоце форуму прымуць удзел больш як 600 вучоных з Аўстрыі, Аўстраліі, Бельгіі, Беларусі, Балгарыі, Германіі, Ізраіля, Італіі, Іспаніі, Канады, Літвы, Расіі, Францыі, Швейцарыі, Японіі і іншых - усяго 35 краін свету.

Міжнародныя з'езды славістаў - буйныя навуковыя форумы, прысвечаныя праблемам развіцця славянскіх моў, літаратур, культур, фальклору ў іх узаемадзеянні. Форум праводзіцца з 1929 года кожныя пяць гадоў у славянскіх краінах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі