Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Oct 2013

Міжнародны турнір па рускаму більярду "Minsk Open-2013" пройдзе ў Мінску

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У беларускай сталіцы з 11 па 13 кастрычніка пройдзе міжнародны турнір па рускаму більярду "Minsk Open-2013" сярод жанчын і юніёраў (U-20), удзел у якім прымуць мацнейшыя беларускія майстры. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аргкамітэце спаборніцтваў.

У жаночай частцы спаборніцтваў Беларусь будуць прадстаўляць неаднаразовыя чэмпіёнкі і прызёры найбольш прэстыжных сусветных турніраў. Сярод іх Алена Бунас (МСМК) - чэмпіёнка свету 2007 года і пераможца Кубка свету-2008 у камандным заліку; Віялета Клімава (МСМК) - чэмпіёнка Еўропы-2009, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету-2010, бронзавы прызёр чэмпіянату свету-2013; Вольга Дабрыян (МСМК) - бронзавы прызёр чэмпіянату свету-2007, віцэ-чэмпіёнка Еўропы-2012; Кацярына Перапячаева (МСМК) - сярэбраны прызёр чэмпіянату свету-2013; Аляксандра Гізель (МС). У юніёрскіх спаборніцтвах выступяць Яўген Салтоўскі (МСМК) і Дзяніс Коласаў (МС).

Турнір пройдзе ў два этапы. Папярэднія спаборніцтвы адбудуцца 11 і 12 кастрычніка (пачатак у 10.30). У нядзелю, 13 кастрычніка, пройдуць матчы фінальнага этапу, якія будуць праходзіць з 11.00. Юніёры ў час адборачнага этапу выступяць у більярдным клубе "Еўропа", а жанчыны будуць спаборнічаць за пападанне ў вырашальны раўнд у клубе "Класік-1". Усе сустрэчы ў заключны дзень пачынаючы з паўфіналаў будуць праходзіць у дэманстрацыйнай зале Нацыянальнай школы прыгажосці.

У спаборніцтвах прымуць удзел каля 100 спартсменаў з краін блізкага і далёкага замежжа. Сёння праходзіць рэгістрацыя ўдзельнікаў, адбудзецца жараб'ёўка.

Рускі більярд з'яўляецца адной з найбольш папулярных і старэйшых дысцыплін більярднага спорту. Сваю гісторыю гэта гульня вядзе з канца XVII стагоддзя. Гістарычна склалася, што рускі більярд атрымаў асаблівае развіццё на постсавецкай прасторы. Аўтарытэт беларускай школе гульні прынеслі тытулы спартсменаў, якія сталі пераможцамі і прызёрамі буйнейшых міжнародных спаборніцтваў, уключаючы чэмпіянаты свету і Еўропы. У 2008 годзе зборная Беларусі выйграла камандны Кубак свету.

"Minsk Open-2013" праводзіцца пад эгідай Мінскага гарвыканкама, прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі ў Мінску і Мінскай федэрацыі більярднага спорту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі