Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Кст 2013

Міжнародны турнір па дзюдо серыі Кантынентальны кубак пройдзе ў Мінску 11-13 кастрычніка

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мінскім Палацы спорту з 11 па 13 кастрычніка пройдзе міжнародны турнір па дзюдо серыі Кантынентальны кубак, удзел у якім прымуць прадстаўнікі 25 краін Еўропы і СНД, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі дзюдо.

Арганізатары старту чакаюць убачыць на татамі ў Мінску каля 200 удзельнікаў, якія разыграюць 14 камплектаў узнагарод. Спаборніцтвы пройдуць па міжнародных правілах у 7 мужчынскіх і 7 жаночых вагавых катэгорыях. Адкрыццё турніру запланавана на 12 кастрычніка (пачатак у 16.00).

Рэйтынгавыя спаборніцтвы па дзюдо з удзелам замежных спартсменаў у мінскім Палацы спорту з'яўляюцца традыцыйнымі і праводзяцца штогод у кастрычніку. Аднак у адрозненне, напрыклад, ад мінулага года, яны пройдуць у іншым статусе па рашэнню міжнародных структур. У 2012 годзе турнір праходзіў у рамках Кубка свету, сёлета - гэта турнір серыі Кантынентальны кубак. Год таму ў медальным заліку беларускія дзюдаісты з 2 залатымі, 2 сярэбранымі і 3 бронзавымі ўзнагародамі занялі другое месца сярод 13 зборных, уступіўшы толькі камандзе Вялікабрытаніі.

Цяпер Беларусь на правах краіны-гаспадыні спаборніцтваў мае права заявіць максімум 4 спартсмены ў кожную з вагавых катэгорый. Трэнерскі штаб нацыянальнай каманды да гэтага моманту яшчэ не вызначыўся з канчатковым колькасным і персанальным складам барцоў, якія будуць выступаць на дамашнім турніры, але зробіць гэта ў бліжэйшы час. У канцы верасня падапечныя галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Беларусі Магамеда Рамазанава вылучыліся на турніры серыі Гран-пры ў Казахстане. Узнагароду вышэйшай вартасці па выніках спаборніцтваў у сперцяжкай вагавой катэгорыі звыш 100 кг заваяваў Аляксандр Вахавяк. Па адной сярэбранай узнагародзе кожны прывезлі дадому Дзмітрый Шэршань (вагавая катэгорыя да 66 кг), Аляксандр Сцяшэнка (81 кг) і Марына Слуцкая (звыш 78 кг). У той жа час у ходзе аналагічнага турніру ва Узбекістане, які завяршыўся 6 кастрычніка, два беларускія спартсмены Вадзім Шока (73 кг) і Алан Хугаеў (100 кг) не заваявалі ўзнагарод. А раней на галоўных у годзе стартах, чэмпіянаце Еўропы ў Будапешце і чэмпіянаце свету ў Рыа-дэ-Жанэйра, беларускія спартсмены таксама не здолелі наблізіцца да п'едэстала.

Галоўнымі арганізатарамі турніру, які адбудзецца ў Мінску ў бліжэйшы ўік-энд, выступаюць Еўрапейскі саюз дзюдо, Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Мінскі гарвыканкам, Беларуская федэрацыя дзюдо.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі