Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Dec 2014

Міжнародны турнір па баскетболе памяці Уладзіміра Рыжанкова пройдзе ў Мінску 12-14 снежня

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 12 па 14 снежня ў спартыўным комплексе "Мінск-2006" (вул. Уральская, 3а) пройдзе XVIII Міжнародны турнір па баскетболе памяці міністра спорту і турызму, першага прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Беларусі Уладзіміра Рыжанкова. У турніры прымуць удзел зборныя каманды Беларусі, Расіі, Грузіі, Латвіі і Літвы ва ўзросце да 16 гадоў, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі баскетбола.

Расклад гульняў:

12 снежня

12.00 (дзяўчыны) - Расія - Літва (зала нумар 2),

14.00 (юнакі) - Расія - Літва (зала нумар 1),

14.00 (дзяўчыны) - Беларусь - Латвія (зала нумар 2),

15.45 - урачыстае адкрыццё турніру (зала нумар 1),

16.30 (юнакі) - Беларусь - Грузія (зала нумар 1);

13 снежня

13.00 (дзяўчыны) - Латвія - Расія (зала нумар 2),

14.00 (юнакі) - Грузія - Расія (зала нумар 1),

15.00 (дзяўчыны) - Беларусь - Літва (зала нумар 2),

16.00 (юнакі) - Беларусь - Літва (зала нумар 1);

14 снежня

10.00 (дзяўчыны) - Літва - Латвія (зала нумар 2),

12.00 (юнакі) - Літва - Грузія (зала нумар 1),

13.00 (дзяўчыны) - Беларусь - Расія (зала нумар 2),

15.00 (юнакі) - Беларусь - Расія (зала нумар 1),

16.45 - узнагароджанне; закрыццё турніру (зала нумар 1).

Уладзімір Рыжанкоў нарадзіўся ў 1945 годзе ў горадзе Добрушы, Гомельская вобласць. За час вучобы і работы ў Беларускім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры (цяпер Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры БДУФК. - Заўвага БЕЛТА) выступаў за зборную каманду інстытута па баскетболе, быў чэмпіёнам рэспублікі. У 1990 годзе ён заняў пасаду старшыні Дзяржаўнага камітэта БССР па фізічнай культуры і спорце, а ўжо ў наступным годзе стаў першым прэзідэнтам НАК. У лістападзе 1995 года Уладзімір Рыжанкоў быў назначаны міністрам спорту і турызму. Яго жыццё заўчасна спынілася 12 снежня 1996 года. Рашэннем урада Беларусі ў краіне штогод праводзіцца Міжнародны турнір па баскетболе памяці Уладзіміра Рыжанкова.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі