Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Жнв 2012

Міжнародны рыцарскі фестываль "Белы замак" пройдзе 17-19 жніўня

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XIV Міжнародны рыцарскі фестываль "Белы замак" пройдзе 17-19 жніўня ў в. Астрашыцкі Гарадок, на тэрыторыі гісторыка-культурнага цэнтра "Рыцарскі замак", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары.

Фестываль "Белы замак" - старэйшы і самы вядомы ў Беларусі рыцарскі фестываль, які рэгулярна праводзіцца з 1998 года. На думку арганізатараў, галоўнае адрозненне гэтага форуму ад іншых - непаўторная атмасфера, добрая музыка і яркія спаборніцтвы сярэдневяковых клубаў, якія рэканструююць розныя эпохі.

На працягу 14 гадоў прадстаўнікі розных гарадоў і краін сустракаюцца ў Беларусі, дзе адчуваюць сябе братамі па духу. Усе мінулыя гады гэта былі калегі з Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы. Так будзе і на гэты раз.

Праграма "Белага замка" традыцыйна разлічана на тры дні. Гледачы і ўдзельнікі акунуцца ў атмасферу самага рамантычнага перыяду ў гісторыі чалавецтва - атмасферу бліскучых рацей, доблесці і гонару, пакланення цудоўным дамам. У гэтым годзе гледачы ўбачаць турнір і паказальныя выступленні лучнікаў, турнір алебардыстаў, пешы і конны рыцарскія турніры, паказ-дэфіле гістарычных касцюмаў, бугурты - масавыя рыцарскія бітвы дзвюх партый, конкурс фаер-шоу. Публіка таксама зможа паўдзельнічаць у сярэдневяковых гульнях і забавах.

Канцэртная праграма фестывалю падзелена на два блокі: рок-вечар і вечар сярэдневякоўя. Рок-вечар падорыць гасцям і ўдзельнікам выступленне вядомай беларускай групы Allion і новы рамантычны рок-праект Пятра Ялфімава. Хэдлайнерам вечара стане фэнтэзі-фолк-група Irdorath з новай праграмай "Да зорак", прысвечанай выхаду першага альбома.

Паводле слоў арганізатараў, правядзенне чарговага "Белага замка" разглядаецца як прадаўжэнне самага вялікага і грандыёзнага мерапрыемства, якое аб'ядноўвае рэканструктараў з СНД, блізкага і далёкага замежжа і нязменна выклікае цікавасць гледачоў і прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. З 2010 года фестываль праходзіць двойчы ў год - у сакавіку і жніўні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі