Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Жнв 2013

Міжнародны кулінарны фестываль пройдзе 17-18 жніўня ў Мінску

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны кулінарны фестываль пройдзе 17-18 жніўня ў мінскім парку імя Горкага. Аб гэтым паведамілі журналістам арганізатары мерапрыемства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гасцей фестывалю чакаюць дэгустацыі, розныя конкурсы, канцэртная праграма. Таксама арганізатары падрыхтавалі майстар-класы знакамітых повараў па беларускай кухні і кухнях розных краін свету. Стравы для майстар-класаў пакуль трымаюцца ў сакрэце, аднак повары абяцаюць здзівіць мінчан і гасцей сталіцы непрывычным спалучэннем прадуктаў, напрыклад, марожаным з незвычайнымі напаўняльнікамі. Таксама майстры пастараюцца ўстанавіць рэкорд і прыгатуюць вялікую пасту, а каманды вядомых спартсменаў, выканаўцаў і тэлевядучых сустрэнуцца ў кулінарнай бітве. Плануецца, што фестываль наведаюць повары з Італіі, Украіны, Казахстана, Расіі і Прыбалтыкі.

Акрамя таго, на фестывалі вызначыцца лепшы шэф-повар Беларусі. Акрамя звання "Залаты кіцель - 2013" ён атрымае сертыфікат на бясплатнае навучанне ў кулінарнай акадэміі Кіеўскай асацыяцыі шэф-повараў і зможа наведаць буйнейшую сусветную выстаўку гасцінічнага бізнесу Host 2013 у Мілане.

На думку дырэктара дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму Вадзіма Кармазіна, такія фестывалі садзейнічаюць развіццю кулінарнага турызму ў краіне. "Сусветная турысцкая арганізацыя вызначае яго як перспектыўны напрамак для развіцця, і мы таксама не павінны адставаць. Кулінарны турызм не залежыць ад сезоннасці, што для Беларусі вельмі важна", - падкрэсліў ён.

Вадзім Кармазін не выключыў магчымасці з'яўлення спецыяльных кулінарных тураў у Беларусь. "У перспектыве ёсць магчымасць арганізаваць кулінарныя туры, якія існуюць у многіх краінах. Мы павінны знайсці сваю адметную асаблівасць і добра яе паказаць, а кулінарныя фестывалі вельмі добра для гэтага падыходзяць", - лічыць ён.

Як адзначыла намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч, кулінарны фестываль не толькі стане забаўляльнай пляцоўкай, але і дапаможа падрыхтаваць сферу паслуг да маючага адбыцца ЧС-2014 па хакею ў Мінску. На яе думку, напярэдадні ЧС-2014 асаблівую ўвагу трэба звярнуць на наяўнасць у меню страў беларускай кухні, хуткасць і якасць абслугоўвання вялікай колькасці людзей адначасова, валоданне персаналу замежнымі мовамі.

Кулінарны фестываль пройдзе другі раз. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць праект "Смачны блог" і Гільдыя повараў і шэф-повараў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства гандлю, Міністэрства культуры і Міністэрства спорту і турызму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі