У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Крс 2013

Міжнародны конкурс "Мастацтва кнігі" СНД упершыню пройдзе ў Мінску

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Упершыню ў Мінску пройдзе міжнародны конкурс "Мастацтва кнігі" дзяржаў - удзельніц СНД, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі, якое сумесна з Федэральным агенцтвам па друку і масавых камунікацыях Расіі выступае яго арганізатарам.

Дзясяты па ліку конкурс запланаваны на 23-24 мая. Члены міжнароднага журы збяруцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, каб вызначыць лепшыя выданні па сямі конкурсных намінацыях: "Садружнасць", "Мая краіна", "Кнігі для дзяцей і юнацтва", "Культура. Навука. Адукацыя", "Арткніга", "Надрукавана ў Садружнасці", "Гран-пры".

"Паводле ацэнкі спецыялістаў, конкурс набывае ўсё большы аўтарытэт на кніжнай прасторы краін Садружнасці, уносіць значны ўклад у папулярызацыю выдавецкіх дасягненняў і ў цэлым садзейнічае развіццю кнігавыдавецтва", - адзначылі ў Міністэрстве інфармацыі.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Х Міжнароднага конкурсу "Мастацтва кнігі" дзяржаў - удзельніц СНД пройдзе ў верасні ў час Маскоўскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

Выданні, удастоеныя высокіх узнагарод конкурсу, будуць прадстаўлены ў экспазіцыі Федэральнага агенцтва па друку і масавых камунікацыях на кніжнай выстаўцы-кірмашы ў Маскве, а затым перададзены на бязвыплатнай аснове Выканаўчаму камітэту СНД для папаўнення кніжнага фонду музея гісторыі СНД.

Лепшыя кнігі СНД таксама будуць дэманстравацца на асобным стэндзе ў рамках ХХІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу ў лютым 2014 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску