Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Ліс 2014

Міжнародны Калядны конкурс вакалістаў у Мінску збярэ ўдзельнікаў з 21 краіны

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны Калядны конкурс вакалістаў у Мінску збярэ ўдзельнікаў з 21 краіны свету. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Уладзімір Грыдзюшка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На конкурсе будуць прадстаўлены вакалісты з усёй постсавецкай прасторы, краін Заходняй Еўропы. Больш за ўсё ўдзельнікаў - 125 - з Расіі, з Беларусі - 45 чалавек, Украіны - 25. У склад судзейскай калегіі ўвайшлі дырэктары вядучых тэатраў Украіны, Балгарыі, Расіі, Эстоніі, Узбекістана, Аўстрыі, Францыі, Германіі, Канады.

Міжнародны Калядны конкурс вакалістаў пройдзе ў час Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму, які адбудзецца 12-18 снежня ў Вялікім тэатры Беларусі.

Адкрые форум 12 снежня прэм'ера оперы "Паяцы" Руджэра Леанкавала. Партыю Каніа ў шэдэўры Леанкавала 13 снежня выканае народны артыст Грузіі, саліст Тбіліскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета імя З.Паліяшвілі Тэймураз Гугушвілі. 14 снежня Вялікі тэатр Беларусі прадставіць прэм'еру мінулага тэатральнага сезона - самую містычную рускую оперу "Пікавая дама" Пятра Чайкоўскага. Партыю Графіні выканае легендарная спявачка народная артыстка СССР Алена Абразцова. Камерная зала імя Л.П.Александроўскай таксама стане пляцоўкай для спектакляў Каляднага форуму. Паклоннікаў камерных опер 15 снежня чакаюць дзве прэм'еры: "Служанка-пані" Дж.Пергалезі і "Капельмайстар" Д.Чымарозы ў пастаноўцы рэжысёра Міхаіла Панджавідзэ. На сцэне Вялікага тэатра Беларусі 16 снежня разыграецца бессмяротная драма Джузэпэ Вердзі опера "Рыгалета", а 18 снежня паклоннікаў опернага мастацтва чакае сапраўднае свята - гала-канцэрт зорак сусветнай оперы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс