Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Жнв 2013

Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ-2013" сабраў першы аншлаг

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ-2013", які пройдзе ў Мінску з 28 верасня па 21 кастрычніка, ужо сабраў першы аншлаг. На спектакль "Лір" па матывах трагедыі Уільяма Шэкспіра ў пастаноўцы санкт-пецярбургскага тэатра "Прытулак Камедыянта" ўсе білеты прададзены. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары.

"На "Лір" білетаў ужо няма, іх раскупілі праз тыдзень пасля пачатку продажаў. Аднак ёсць білеты на іншыя работы, якія заслугоўваюць пільнай увагі", - адзначае дырэктар "ТЭАРТа" Анжаліка Крашэўская.

На яе думку, вялікім поспехам будзе карыстацца французскі "Шэпт сцен" - маленькі Цырк дзю Салей з драматычным сюжэтам, спектакль "Спроба грунту ў Казахстане", што расказвае аб рэальных людзях, які жылі ў Савецкім Саюзе, польская пастаноўка "Песня аб Маці і Айчыне" аб халакосце. Увагу публікі прыцягне цыкл "Shoot/Get Treasure/Repeat" або "Музей 16 п'ес" Марка Равенхіла. "У каго ёсць цярпенне на шэсць гадзін з пераходам з залы ў залу - сардэчна запрашаем", - гаворыць Анжаліка Крашэўская.

У гэтым годзе мінскіх гледачоў чакае сапраўднае тэатральнае свята - 16 пастановак з 8 краін: Беларусі, Расіі, Францыі, Польшчы, Ізраіля, Латвіі, Германіі і Венгрыі. Праграма форуму падзелена на тры секцыі.

Міжнародны блок запросіць да дыялогу гледачоў, гатовых да радыкальных і эксперыментальных рэчаў. Кампанія Бела Пінтэр прадставіць "MUCK", Тэатр "Рыміні Пратакол" прывязе "Спробу грунту ў Казахстане". Будзе і пластычны тэатр, які ў гэтым годзе прадставіць пастаноўка "Sadeh21" аднаго з самых знакамітых і тытулаваных харэографаў свету - Охада Наарына.

У расійскай праграме публіка ўбачыць моцную драматургію ў пастаноўцы Маскоўскага драматычнага тэатра імя А.С.Пушкіна - спектакль "Добры чалавек з Сезуана" Бертальда Брэхта. Рэжысёрам выступіў Юрый Бутусаў, тытулаваны аўтар з Санкт-Пецярбурга, які атрымаў за гэту пастаноўку прэмію "Хрустальная Турандот" як лепшы рэжысёр.

Арганізатары адзначаюць, што ў гэтым годзе форум чакае важнае новаўвядзенне - блок эксперыментальных спектакляў па п'есах беларускіх драматургаў. У іх ліку "PATRIS" Дзмітрыя Багаслаўскага, Сяргея Анцалевіча, Віктара Красоўскага, "Кароткачасовая" Канстанціна Сцешыка, "Сумны хакеіст" Паўла Пражко, "Ціхі шорах адыходзячых крокаў" Дзмітрыя Багаслаўскага і "Рамонт" тэатра "ІнЖэст".

Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ-2013" арганізаваны Цэнтрам візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "Арт Карпарэйшн" і ААТ "Белгазпрамбанк" пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі