Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Jun 2013

Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ-2013" пройдзе ў Мінску з 28 верасня па 21 кастрычніка

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ-2013" пройдзе ў Мінску з 28 верасня па 21 кастрычніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары.

Гэта канцэпцыя форуму адпавядае двум пастулатам: традыцыі і эксперыменту. "ТЭАРТ" будзе раздзелены на тры блокі: беларускі, расійскі і міжнародны - з самымі значнымі і гучнымі пастаноўкамі Францыі, Польшчы, Ізраіля, Латвіі, Германіі і Венгрыі.

Навізну ўнясуць беларускія эксперыментальныя пастаноўкі, сярод якіх пяць наватарскіх: "PATRIS" Сяргея Анцалевіча, Дзмітрыя Багаслаўскага, Віктара Красоўскага, "Кароткачасовая" Канстанціна Сцешыка, "Сумны хакеіст" Паўла Пражко, "Ціхі шорах адыходзячых крокаў" Дзмітрыя Багаслаўскага і "Рамонт" тэатра "ІнЖэст". Спектаклі прысвечаны тэмам роду, Айчыны, любові, адказнасці - тым якасцям сучаснага чалавека, якія нельга змяніць, не змяніўшы яго самога.

"ТЭАРТ-2013" - гэта не толькі гучныя тэатральныя пастаноўкі. У час форуму адбудуцца дыскусіі і круглыя сталы з удзелам беларускіх і замежных экспертаў, прысвечаныя найбольш актуальным пытанням развіцця сучаснага тэатра, а таксама ўзаемадзеяння культуры і бізнесу.

Арганізатары форуму - Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн" і ААТ "Белгазпрамбанк" пры падтрымцы Міністэрства культуры РБ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі