Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Сак 2014

Міжнародны форум "Еўрапейская якасць адукацыі" пройдзе 8-10 красавіка ў Мінску

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. І Міжнародны адукацыйны форум "Еўрапейская якасць адукацыі" (EQE-Forum) пройдзе ў Мінску 8-10 красавіка, паведамляе БЕЛТА.

Прадстаўнічы інтэлектуальны сход стане пляцоўкай для ўстанаўлення дзелавых кантактаў, выпрацоўкі новых ідэй супрацоўніцтва, ажыццяўлення адукацыйных прафесійных праектаў. Яго мэта - аб'яднаць намаганні ўстаноў вышэйшай, паслядыпломнай і дадатковай адукацыі Беларусі і іншых краін СНД, а таксама Еўрасаюза і Вялікабрытаніі па ключавых пытаннях павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў для работы ва ўмовах глабальных змен.

Як падкрэсліў сустаршыня гэтага форуму, выканаўчы дырэктар брытанскай бізнес-школы "Магна Карта Оксфард" Вадзім Цітоў, мерапрыемства з'яўляецца першай еўрапейскай ініцыятывай, сфакусіраванай на якасці адукацыі, таму яго можна лічыць унікальным. "Мы верым у важнасць адукацыі ў жыцці сучаснага грамадства і перакананы, што вядучыя спецыялісты ўсяго свету павінны мець пастаянную і гібкую магчымасць дзяліцца ідэямі, абменьвацца вопытам, рэалізаваць сумесныя праекты. І лічым, што форум павінен стаць менавіта той міжнароднай пляцоўкай, якая прадастаўляе ўсім зацікаўленым гэту магчымасць", - адзначыў Вадзім Цітоў.

Паводле яго слоў, у час мерапрыемства эксперты абмяркуюць тры асноўныя праблемы, якія сёння асабліва важныя ў галіне адукацыі. Гэта праблема тэхналогій і працэсаў забеспячэння якасці адукацыі, з якой усё часцей сутыкаюцца адукацыйныя арганізацыі. Другая праблема звязана з пошукам партнёраў у сферы адукацыі на знешніх рынках. Менавіта таму на форум запрошаны прадстаўнікі міжнародных устаноў і арганізацый адукацыі, якія ажыццяўляюць гэты пошук. "Мы чакаем, што прадастаўленая магчымасць стане для многіх удзельнікаў форуму эфектыўнай асновай для ўстанаўлення новых кантактаў у адукацыйнай сферы, а таксама рэалізацыі сумесных праграм і праектаў", - падкрэсліў Вадзім Цітоў.

Трэцім асноўным пытаннем, якое абмяркуюць у час мерапрыемства, эксперт назваў бесперапыннасць працэсу зносін сярод спецыялістаў. "Мы спадзяёмся, што гэты форум стане пачаткам гэтага працэсу і ўстановіць традыцыю правядзення такіх жа форумаў у розных краінах СНД і свету", - адзначыў сустаршыня форуму.

Рэгістрацыя на форум прадоўжыцца да 20 сакавіка, позняя рэгістрацыя - да 31 сакавіка.

Мерапрыемства праходзіць пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, пасольства Беларусі ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, пасольстве Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі. Арганізатарамі выступілі брытанская бізнес-школа "Магна Карта Оксфард" і ГАРУП "Цэнтр міжнародных сувязей".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі