Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Dec 2012

Міжнародны форум дзелавой супольнасці ўпершыню пройдзе ў Беларусі

6 снежня, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Міжнародны форум дзелавой супольнасці ўпершыню пройдзе ў Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Форум адбудзецца 14 снежня. Ён прымеркаваны да 60-годдзя Беларускай ГПП, якая выступае арганізатарам гэтага мерапрыемства. На форум запрошана 250 удзельнікаў, з іх больш за 100 - замежныя госці. Удзел пацвердзілі прадстаўнікі гандлёва-прамысловых палат, іншых аб'яднанняў і дзелавых колаў Азербайджана, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Казахстана, Кітая, Мексікі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Польшчы, Расіі, Сербіі, Турцыі, Узбекістана, Украіны, Эквадора і Японіі.

Галоўнай мэтай мерапрыемства з'яўляецца вызначэнне эфектыўных інструментаў павышэння ролі гандлёва-прамысловых палат ва ўмовах развіцця рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, умацавання ўзаемадзеяння ГПП з міжнароднымі арганізацыямі і дзяржаўнымі органамі, а таксама ўстанаўленне ўзаемавыгадных кантактаў паміж прадстаўнікамі дзелавой супольнасці.

"Невыпадкова форум праходзіць у год 60-годдзя БелГПП. Патэнцыял, набыты за дзесяцігоддзі работы, будзе прадстаўлены ў дакладах і дыскусіях нашых калег. Лічым, што форум стане дзейснай пляцоўкай для абмеркавання актуальных тэм эканамічнай інтэграцыі, будзе садзейнічаць развіццю партнёрства паміж структурамі міжнароднай бізнес-супольнасці, дасць магчымасць чарговы раз звярнуць іх увагу на патэнцыял Беларусі як перспектыўнай краіны з дынамічным развіццём, якая мае значныя гандлёва-эканамічныя магчымасці", - адзначыў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў.

У праграме міжнароднага форуму запланаваны выступленні міністра па гандлю Еўразійскай эканамічнай камісіі Андрэя Сляпнёва, старшыні праўлення, прэзідэнта Гандлёва-прамысловай палаты Расіі Сяргея Катырына, дырэктара па міжнароднаму супрацоўніцтву Асацыяцыі гандлёва-прамысловых палат еўрапейскіх краін "Еўрапалата" Ванцігема Дзірка і іншых удзельнікаў мерапрыемства.

У час форуму таксама адбудзецца чарговае пасяджэнне Кансультатыўнага савета гандлёва-прамысловых палат дзяржаў - членаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі