Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Май 2013

Міжнародны фестываль "Спадчына Стагоддзяў" збірае гасцей 27-30 чэрвеня

 23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны гістарычны фестываль "Спадчына Стагоддзяў" трэці раз пройдзе ў замкавым комплексе "Мір" з 27 па 30 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Форум збярэ лепшых прадстаўнікоў клубаў гістарычнай рэканструкцыі, у тым ліку з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Аўстрыі, музыканктаў, якія выконваюць сярэдневяковую і фальклорную музыку, танцавальныя калектывы, майстроў сярэдневяковых рамёстваў і вогненнага шоу. Усяго ўдзел у фестывалі прымуць больш як 700 чалавек.

Канцэпцыя гістарычнага свята - дакладнае ўзнаўленне сярэдневяковага рыцарскага турніру і жыцця палявога лагера ў час турніру. "Спадчына Стагоддзяў" сумяшчае рэканструкцыю матэрыяльнай культуры XIV-XV стагоддзяў і поўнакантактныя баі па правілах тых часоў. У адрозненне ад пастановачных, такія паядынкі вызначаюцца дынамікай, а таму захапляюць гледачоў сваім азартам і непрадказальнасцю.

У праграме таксама пешы і конны рыцарскія турніры, спаборніцтва лучнікаў і арбалетчыкаў, масавыя баі, пастановачная бітва, спаборніцтвы пікінёраў.

Міжнародны гістарычны фестываль "Спадчына Стагоддзяў" па сваіх маштабах не мае аналагаў у Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі