Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Dec 2012

Міжнародны фестываль класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары" пройдзе ў Брэсце 8-12 студзеня

5 снежня, Брэст /Вольга Кабяк - БЕЛТА/. ХХХV Міжнародны фестываль класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары" пройдзе ў Брэсце 8-12 студзеня. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі дырэктар музычнага форуму, старшыня абласнога грамадскага аб'яднання "Брэсцкае музычнае таварыства" Лілія Батырава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На юбілейны фестываль у горад над Бугам запрошаны музыканты і вакалісты з 25 краін свету, сярод якіх краіны Еўропы і СНД, ЗША, Кітай, Японія. Гэта самае вялікае прадстаўніцтва за ўсю гісторыю фестывалю. Усяго ж чакаецца прыбыццё больш як 700 музыкантаў і выканаўцаў, у ліку якіх больш за 60 салістаў-вакалістаў. Упершыню на сцэне Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы і музыкі імя Ленінскага камсамола Беларусі выступяць прадстаўнікі Даніі, Швецыі, Ямайкі.

Як і папярэднія гады чакаецца прыезд у Брэст сусветных знакамітасцей, сярод якіх народны артыст Расіі Захар Брон (скрыпка), народная артыстка Грузінскай ССР, народная артыстка СССР Ліяна Ісакадзэ (скрыпка), народны артыст Кіргізіі Уладзіслаў П'яўко (тэнар).

Шмат што на гэтым фестывалі, як адзначыла Лілія Батырава, будзе ўпершыню, перш за ўсё гэта вялікае дзіцячае прадстаўніцтва. Юныя лаўрэаты міжнародных конкурсаў з Малдовы, Польшчы, Казахстана, Украіны, Літвы, Беларусі - дзеці ва ўзросце ад 7 гадоў выступяць у сумеснай праграме ў дзень адкрыцця фестывалю.

Арганізатарамі фестывалю выступаюць Брэсцкі абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты, Беларускі саюз музычных дзеячаў, ГА "Брэсцкае музычнае таварыства".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі