Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Apr 2013

Міжнародны фестываль юных талентаў "Зямля пад белымі крыламі" пройдзе ў Мазыры 22-27 красавіка

5 красавіка, Гомель /Таццяна Болгава - БЕЛТА/. VIII Міжнародны фестываль юных талентаў "Зямля пад белымі крыламі" пройдзе ў Мазыры 22-27 красавіка, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела культуры Мазырскага райвыканкама Ірына Міронычава.

Дзіцячы форум збярэ больш як 600 удзельнікаў з 11 краін, у тым ліку Расіі, Эстоніі, Украіны, Сербіі, Малдовы, Румыніі, Азербайджана, Казахстана. Беларусь прадставяць творчыя калектывы з усіх рэгіёнаў краіны. "Геаграфія ўдзельнікаў сёлетняга фестывалю даволі шырокая, таму ў нашых гасцей будзе магчымасць пазнаёміцца з культурай іншых краін. Адзначу высокае выканальніцкае майстэрства ўдзельнікаў", - сказала субяседніца.

Урачыстае адкрыццё мерапрыемства адбудзецца 23 красавіка на сцэне Палаца Мазырскага НПЗ. 24 красавіка запланаваны гасцявы канцэрт з удзелам салістаў дзіцячага конкурсу "Я спяваю!", лаўрэатаў міжнародных конкурсаў творчых фестываляў. Затым форум прадоўжаць конкурсныя праграмы юных вакалістаў і вакальных груп, харэаграфічных калектываў. Замежныя творчыя калектывы і выканаўцы пабываюць з выязнымі канцэртамі ў аграгарадках Мазырскага раёна. Гала-канцэрт удзельнікаў фестывалю, дзе адбудзецца ўручэнне дыпломаў і ўшаноўванне пераможцаў адбудзецца 26 красавіка.

Фестываль юных талентаў "Зямля пад белымі крыламі" арганізаваны ў 1998 годзе. Ён праводзіцца з мэтай развіцця і прапаганды беларускай нацыянальнай культуры, эстэтычнага выхавання дзяцей, шырокага далучэння іх да шматвяковых традыцый народнай мастацкай творчасці, умацавання і пашырэння міжнародных сувязей, знаёмства з нацыянальнай культурай краін - удзельніц фестывалю, падтрымкі і развіцця адораных выканаўцаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі